Урбан Баніфацевіч Крупскі (, ; , Навасёлкі, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — , Мінск, Мінская губерня, Расійская імперыя) — беларускі палітычны, культурны і гаспадарчы дзеяч Расійскай імперыі, дваранін-землеўласнік. Удзельнік беларускай народніцкай групы «Гоман» (1884), член (1899—1915) рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшыня (1909—1915) Мінскага таварыства ўзаемнага крэдыту, гласны (1912—1914) Мінскага павятовага земскага сходу, віцэ-старшыня мінскага аддзела Усерасійскага саюза вінакурнікаў, скарбнік і член рады Мінскага таварыства «Ognisko», член нагляднай рады Польскага таварыства «Асвета» ў Мінску, член мінскага гімнастычнага таварыства «Sokół». Належаў да ліберальна-кансерватыўнай плыні руху «краёўцаў»Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345.. Сузаснавальнік Мінскага таварыства аматараў прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі (1912) і Мінскага гарадскога музея (1912) — асновы сучаснага Нацыянальнага гістарычнага музея БеларусіРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344..
Паходжанне і бацькі Належаў да сярэднезаможнага каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Крупскіх гербу «Корчак». Нарадзіўся 15 ліпеня (новага стылю) 1863 г. у фамільным маёнтку НавасёлкіРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341. (Ігуменскі павет Мінскай губерні) у сям’і сярэднезаможнага беларускага двараніна-католіка Баніфацыя Урбанавіча Крупскага (1822—1903) і яго жонкі Стэфаніі Фларыянаўны Свіды (1841—1896) і пазней быў хрышчаны ў каталіцтваРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341..
Маленства і юнацтва Урбан Баніфацевіч Крупскі нарадзіўся ў час, калі яго бацька валодаў значнымі маёнткамі Навасёлкі і Мар’іна Горка ў Ігуменскім павеце і маёнткам Мяцявічы ў Слуцкім павеце Мінскай губерні, быў міравым пасрэднікам Ігуменскага павета і ўдзельнікам Студзеньскага паўстання (1863—1864)Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341.. З пачаткам паўстання Баніфацый Крупскі заняў пасаду паўстанчага камісара Ігуменскага павета, пазней быў арыштаваны расійскімі ўладамі і з 2 мая 1863 г. знаходзіўся пад следствам у мінскай турме. Маці Стэфанія Крупская прынесла немаўля Урбана прама ў вязніцу ў Мінску, каб бацька-арыштант змог пабачыць свайго маленькага сынаРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341..
Баніфацый Крупскі быў прысуджаны расійскай уладай да пазбаўлення правоў дваранскага саслоўя, канфіскацыі маёнткаў Навасёлкі і Мар’іна Горка і высылкі на катаргу на 8 гадоў у СібірРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341.. За Баніфацыем Крупскім адправілася ў Сібір па сваёй волі яго жонка Стэфанія, пакінуўшы дома ў Мінскай губерні сваіх дваіх малых дзяцей (у тым ліку Урбана)Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341.. У сібірскім Усолле ў сям’і Крупскіх нарадзіліся яшчэ дзве дачкіРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341..
Над дзецьмі Крупскіх у Мінскай губерні апеку ўзяла сястра Баніфацыя — Леакадзія Урбанаўна Арачэўская, у якой у маёнтку Васільчыцы (Слуцкі павет) Урбан Крупскі правёў свае першыя 10 гадоў жыццяРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341..
У жніўні 1874 г. Баніфацый Крупскі ад расійскай улады атрымаў дазвол вярнуцца дамоў: спачатку з жонкай Стэфаніяй паехаў у Варшаву, а пазней пераехаў у Мінскую губерню, у 1876—1880 гг. жыў у маёнтку Мяцявічы Слуцкага павета, які належаў яго сёстрамРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341.. Бацькі добра пазналі свайго сына Урбана Крупскага толькі пасля вяртання з сібірскай катаргі і пераезду ў Мяцявічы (Слуцкі павет)Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341.. Баніфацый Крупскі гаспадараваў у Мяцявічах і ў 1883 г. стаў членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341..
Адукацыя і ўдзел у беларускай народніцкай групе «Гоман» Урбан Крупскі скончыў гімназію у СлуцкуРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341..
У 1882 годзеАлександровіч, С. Яны выдавалі «Гоман» / С. Александровіч // Літаратура і мастацтва. — 1970. — № 46. — С. 11. паступіў у Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэтРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 341., дзе ўключыўся ў беларускую студэнцкую народніцкую групу, якая спачатку называлася «Беларуская грамада» (1881), а пазней «Сацыяльна-рэвалюцыйная беларуская народная партыя» (1882), «Беларуская арганізацыя» (1883—1884) і «Гоман» (1884), якая выдавала часопіс «Гомон» (1884)Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.. Сходы народніцкай групы «Гоман» у Санкт-Пецярбургу адбываліся ў тым ліку на кватэры Урбана Крупскага і Марціна СтацкевічаРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.. У ліку іншых членаў групы Урбан Крупскі быў затрыманы, дапрошаны расійскімі ўладамі і трапіў пад следстваРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342. .
У 1886 годзе напісаў студэнцкую дысертацыю «Анатомія сцябла»Урбан Крупский. Диссертация «Анатомия стебля». Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт скончыў толькі ў 1887 г.Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.
Гаспадарчая, культурная і палітычная дзейнасць у Мінскай губерні Пасля вяртання дамоў з Санкт-Пецярбургу, у 1889 годзе ажаніўся з дваранкай Мінскай губерні Геленай СвідайРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342., якая памерла ў 1901 г., але паспела нарадзіць Урбану чатырох сыноў — Чэслава (1889—1939/1940), Конрада, Януша (1898—1939) і СтэфанаРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342..
Пасля шлюбу Урбан Крупскі гаспадараваў у сваім маёнтку Засулле Мінскага павета (каля Стоўбцаў) і, як і бацька Баніфацый Крупскі, стаў у 1889 годзе членам Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342., дзе пачалі згрупоўвацца мясцовыя ўплывовыя і заможныя ліберальна-кансерватыўныя маянткоўцы. З таго часу, Урбан Крупскі, пазбягаючы ідэй сацыяльнага радыкалізму, якія прапагандаваліся ў беларускіх народніцкіх студэнцкіх групах у Санкт-Пецярбургу (група «Гоман» (1884) і інш.), актыўна ўключыўся ў дзейнасць многіх афіліятыўных арганізацый Мінскага таварыства сельскай гаспадаркіРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.. Напрыклад, з 1889 г. Урбан Крупскі працаваў адным з дырэктараў Мінскага таварыства вінакурнікаўРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342..
У Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі Урбан Крупскі сышоўся з яго кіраўніком — Эдвардам Вайніловічам (выпускніком слуцкай гімназіі) і іншымі аўтарытэтнымі дваранамі-землеўласнікамі як Мінскай губерні, так і суседніхРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.. У 1899 г. Урбан Крупскі быў выбраны ў члены Рады Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі і пастаянна перавыбіраўся на гэтую пасаду да самай сваёй смерці ў 1915 г.Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342., дзе засядаў побач з такімі ўплывовымі асобамі як Эдвард Адамавіч Вайніловіч, граф Караль Эмерыкавіч Чапскі, князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі, граф Ежы Эмерыкавіч Чапскі, Міхал Генрыкавіч Валовіч, Яўстах Янавіч Любанскі, Раман Аляксандравіч СкірмунтРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342..
10 снежня 1899 года ў Мінску на пасяджэнні Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі Урбан Крупскі быў выбраны ў члены распарадчага камітэта па ўладкаванні Юбілейнай сельскагаспадарчай і саматужна-прамысловай выстаўкі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі у МінскуРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 345., якая адбылася ў 1901 г., што засведчыла аб хутка атрыманым аўтарытэце Урбана Крупскага сярод карэнных дваран-землеўласнікаў Мінскай губерніРаюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.. 4(16) чэрвеня 1900 г. Урбан Крупскі разам з Аляксандрам Янавічам Любанскім, Эмануэлем Людвікавічам Абрампальскім, Марыянам Геркуланавічам Хелхоўскім і Эдмундам Янавічам Барткевічам стаў членам рэвізійнай камісіі новастворанага Мінскага таварыства ўзамнага сельскагаспадарчага страхавання (ад агню)Раюк, А. Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 342.Раюк, А. Р. Род Любанскіх у этнагістарычных працэсах у Беларусі ў канцы XVIII — пачатку XX ст. — Мінск, 2023. — С. 119..