Іван Ануфрыевіч Сухазане́т (, па іншых звестках 04(15).7.1788Сухозанет Иван Онуфриевич // Военно-морской словарь на сайце Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі — ) — рускі ваенны дзеяч, генерал-ад’ютант (1825), генерал ад артылерыі (1834, 1839). Брат ваеннага міністра М. А. Сухазанета.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Вясея (сучасны аграгарадок у Слуцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1803 годзе скончыў Другі кадэцкі корпус і ў званні падпаручніка прыняты на службу ў Інжынерны корпус. Затым перайшоў у 1-ы артылерыйскі полк.

Удзельнік руска-пруска-французскай вайны 1806—1807 гадоў. Прымаў удзел у баях каля Пултуска, Пройсіш-Эйлаў, Гутштата, Фрыдланда і інш. У час вайны 1812 года І. А. Сухазанет камандаваў артылерыйскімі часцямі. Прымаў удзел у баях каля Друі, Чашнікаў, пад Клясціцамі, Полацкам і інш. У час замежных паходаў 1813—1814 гадоў удзельнічаў у баях каля Баўцэна, Дрэздэна, Лейпцыга, Парыжа і інш. У 1814 годзе прызначаны начальнікам артылерыі 4-га корпуса, а пасля заканчэння ваенных дзеянняў — начальнікам штаба па артылерыйскай частцы 1-й арміі

Са снежня 1819 года І. Сухазанет на пасадзе начальніка артылерыі Гвардзейскага корпуса ў Санкт-Пецярбургу. У час паўстання дзекабрыстаў аддаў загад адкрыць агонь па па карэ паўстанцаў. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1828—1829 гадоў. Вызначыўся пры аблозе Браілава. У час задушэння паўстання 1830—1831 гадоў камандаваў артылерыяй арміі, страціў нагу. У снежні 1831 года прызначаны галоўнакіруючым Артылерыйскім і Інжынерным вучылішчамі. У студзені 1832 года генерал-лейтэнант І. А. Сухозанет прызначаны дырэктарам Імператарскай Ваеннай акадэміі, якой ён кіраваў да 1854 года.

Член Ваеннага савета Расійскай імперыі з 1833 года.

Памёр І. А. Сухазанет 8(20) лютага 1891 года. Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Ціхвінскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Ушанаванне памяці 8 снежня 2018 года ў Ваеннай акадэміі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі прайшлі святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 186-ай гадавіны з дня яе заснавання. Адным з мерапрыемстваў было адкрыццё мемарыяльнай дошкі першаму дырэктару Імператарскай Ваеннай акадэміі, генералу ад артылерыі Івану Ануфрыевічу СухазанетуВ Москве открыта мемориальная доска случчанину // Наследие Слуцкого края.

Гл. таксама Дом Сухазанета

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Сухозанет Иван Онуфриевич (1831—1836) // Военная академия Ракетных войск стратегического назначения имени Петра Великого Календарь артиллерии // Клуб выпускников Коломенского (Михайловского) Артиллерийского училища Именно генерал из-под Слуцка ввёл в армии команду «Смирно!» // Наследие Слуцкого края Иван Онуфриевич Сухозанет // Армейский сайт «Почта Полевая» Сухозанет Иван Онуфриевич (Анофриевич) Словарь русских генералов. Проект «1812 год» Сухозанет Иван Онуфриевич (Анофриевич) // Война 1812 года. Биографический справочник Особняк Сухозанета (XVIII—XIX века) // Дом журналиста Невский 70

Катэгорыя:Ваенныя інжынеры Катэгорыя:Генералы ад артылерыі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Генерал-ад’ютанты (Расійская імперыя) Катэгорыя:Пажаскі корпус Катэгорыя:Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829 Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Члены Ваеннага савета Расійскай імперыі