Тары́м () — рака ў Азіі, на захадзе Кітая. Самая доўгая рака ў вобласці ўнутранага сцёку Цэнтральнай Азіі.

Тарым утвараецца пры зліцці рэк Аксу, Хатан і Яркенд, вытокі якіх знаходзяцца на высакагор’ях Куньлуня, Паміра, Каракарума і Цянь-Шаня. Даўжыня ракі ад вытоку Яркенда складае 2030 км. Плошча вадазбору каля 1 млн км². Сярэднегадавы расход вады пры зліцці рэк Аксу, Хатан і Яркенд складае 167 м³/сек, дасягае 900—1000 м³/сек. Аб’ём сцёку складае 29 км³ за год. Доля сцёку ракі Аксу складае 70—80 %.

Сярэдняе і ніжняе цячэнне Тарыма ў межах Тарымскай раўніны ўздоўж паўночнай ускраіны пустыні Такла-Макан. Тут рака ўтварае лабірынт рэчышчаў і невялікіх азёр і мае складаную дэльту, агульную з ракой Канчэдар’я. На працягу 1000—1200 км сцёк Тарыма пастаянна змяншаецца, вада выкарыстоўваецца на арашэнне Яркендскага, Аксуйскага і Кашгарскага аазісаў. Да 1923 года рака ўпадала ў возера Лабнор, а зараз жывіць папераменна азёры Лабнор і Карабуранкёль. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое, у вярхоўях дадаецца ледавіковае. Разводдзе з мая да верасня.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Кітая