Алена Іванаўна Алексіна (нар. , в. Беразіна, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская дзяржаўная дзяячка.
Біяграфія Нарадзілася 16 мая 1966 года ў вёсцы Беразіна Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Беларуска.
Працоўную дзейнасць пачала ў 1983 годзе на Гомельскай фабрыцы цацак.
У 1985—1990 гадах вучылася ў Беларускім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту па спецыяльнасці «Будаўніцтва чыгунак, пуць і пуцявая гаспадарка». Пасля заканчэння інстытута працавала ў аддзеле сацыяльнай абароны Буда-Кашалёўскага райвыканкама: інспектарам, галоўным інспектарам, загадчыцай аддзела. У 2002—2004 гадах — начальніца ўпраўлення па працы і сацыяльнай абароне Буда-Кашалёўскага райвыканкама.
У 2004 годзе скончыла Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне сацыяльнай сферай». Працавала намесніцай старшыні Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камітэта, старшынёй Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй Гомельскага раённага выканаўчага камітэта.
У верасні 2020 года назначана намесніцай старшыні Гомельскага гарвыканкама.
У красавіку 2024 года была выбрана дэлегаткай на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Крыніцы
Катэгорыя:Старшыні Гомельскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні мясцовых саветаў Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання