Вольга Фікотава (чэш. Olga Fikotová; нар. , , Чэхаславакія) — чэхаславацкая, а затым амерыканская лёгкаатлетка, кідальніца дыска. Алімпійская чэмпіёнка 1956 года з алімпійскім рэкордам 53,69 м
Да выступленняў у лёгкай атлетыцы гуляла ў баскетбол за клуб BLC Sparta Praha. У 1957 годзе выйшла замуж за амерыканскага лёгкаатлета Гаральда Коналі і пачала выступаць за зборную ЗША. Чэмпіёнка ЗША 1957, 1960, 1962, 1964 і 1968 гадоў.
На алімпійскіх гульнях 1960 года заняла 7-е месца, на Алімпіядзе 1964 года ў Токіа заняла 12-е месца, на Алімпіядзе 1968 года заняла 6-е месца, на алімпійскіх гульнях 1972 года не змагла выйсці ў фінал. Таксама на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды 1972 года была сцяганосцам зборнай ЗША.
Катэгорыя:Лёгкаатлеты Чэхаславакіі Катэгорыя:Лёгкаатлеты ЗША