Адкрыты расійскі кінафестываль «Кінатаўр» () — расійскі кінафестываль, які штогадова праводзіўся ў Сочы, пачынаючы з 1991 года. Быў адменены ў сувязі з уварваннем Расіі ва Украіну ў 2022 годзе. Прэзідэнт кінафестывалю заявіў: «У гэтым годзе фестываль не адбудзецца, ён будзе перанесены на перыяд, калі мы перажывём цяперашнія палітычныя падзеі і зможам вярнуцца ў кіно, у тым ліку каб зразумець, што адбылося з краінай і з усімі намі».

З 1994 па 2005 год фестываль складаўся з дзвюх частак: Адкрытага расійскага кінафестывалю (АРКФ) і Міжнароднага кінафестывалю (МКФ). Па стане на 2008 год гэта быў найбуйнейшы нацыянальны кінафестываль Расіі.

Слова «Кінатаўр» — гэта кантамінацыя слоў «Кіно» і «…таўр» (як у словах Кентаўр ці Мінатаўр).

Спасылкі Афіцыйны сайт «Кінатаўра»

Катэгорыя:Кінафестывалі Расіі Катэгорыя:Кінапрэміі Расіі Катэгорыя:Фестывалі Сочы Катэгорыя:Фестывалі, заснаваныя ў 1991 годзе Катэгорыя:Кінатаўр