Кострычка — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласці, прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).

Назва На карце XVIII ст. пазначаная як "Кострынка", на ёй вёска Кострыцы (цяпер Кострычы). Не ў памяншальнай форме назва рэчкі "Костря" ў басейне Верхняга Дняпра (прыток Осьмы).

Водаапісанне Даўжыня 16 км. Плошча водазбору 52 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Пад лесам 31 %. На ўсім працягу каналізаваная.

Літаратура

Катэгорыя:Прытокі Бярэзіны Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Рэкі Клічаўскага раёна Катэгорыя:Рэкі Кіраўскага раёна