Ту-16 (выраб «Н», па кадыфікацыі НАТА: Badger — «Барсук») — савецкі цяжкі двухматорны рэактыўны шматмэтавы самалёт.

Серыйна выпускаўся з 1953 па 1963 год трыма авіяцыйнымі заводамі ў РСФСР (завод № 22 (Казань), завод № 1 (Куйбышаў), завод № 64 (Варонеж)). Выпускаўся ў розных мадыфікацыях, уключаючы бамбардзіроўшчык, ракетаносны варыянт, самалёт-запраўшчык, самалёт РЭБ і іншыя.

Знаходзіўся на ўзбраенні СССР, Расіі і дзяржаў СНД на працягу каля 50 гадоў. Таксама эксплутаваўся Егіптам, Іракам, Сірыяй і Інданезіяй. Вырабляўся пад назвай Xian H-6 у КНР. За час вытворчасці было выраблена больш за паўтары тысячы самалётаў Ту-16.

Носьбіт ядзернай зброі.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Бамбардзіроўшчыкі Катэгорыя:Самалёты СССР