Тэхаскі ўніверсітэт даліны Рыа-Грандэ () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Эдынберг у штаце Тэхас.
Агульная характарыстыка Універсітэт меціцца ў рэгіёне даліны ракі Рыа-Грандэ і з'яўляецца самай паўднёвай установай сістэмы Тэхаскага ўніверсітэта. Універсітэт быў створаны заканадаўчым органам штата Тэхас ў 2013 годзе шляхам аб'яднання Тэхаскага ўніверсітэта ў Браўнсвіле, Тэхаскага паўднёвага каледжа і Тэхаскага панамерыканскага ўніверсітэта. Вучэльня таксама з'яўляецца адным з найбуйнейшых універсітэтаў ЗША, дзе большасць студэнтаў складаюць іспанамоўныя: амаль 90% яго студэнтаў з'яўляюцца лацінаамерыканцамі, практычна ўсе з іх — мексіканскага паходжання.
Структура Школа медыцыны Каледж медыцыны і аховы здароўя Каледж аховы здароўя Каледж прыродазнаўчых навук каледж вольных мастацтваў Каледж прыгожых мастацтваў Каледж інжынерыі і камп'ютарных навук Каледж бізнесу і прадпрымальніцтва Каледж адукацыі Ганаровы каледж Каледж аспірантуры Універсітэцкі каледж
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Тэхас
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Тэхаса