Ігумен Арэст, сапраўднае імя Ануфрый Сцяпанавіч Костка (?, м. Гайшын — ) — летапісец.
Біяграфія Ураджэнец мястэчка Гайшын Быхаўскага павета (цяпер Слаўгарадскі раён).
З верасня 1801 г. да снежня 1804 г. працаваў настаўнікам лацінскай мовы Невельскай духоўнай семінарыі, дзе ў 1802 г. пастрыгся ў манахі з іменем Арэст. Летам 1803 г. Арэст быў удастоены святарства і ў снежні 1804 г. прызначаны камісарам Магілеўскай семінарыі.
На працягу свайго жыцця Арэст стварыў рукапіс арыгінальнай хронікі горада Магілева, які ўвайшоў у беларускую гістарыяграфію пад назвай «Запіскі ігумена Арэста».
Літаратура Летапісец ігумен Арэст // Памяць: гісторыка-дакумент. хроніка Слаўгарадскага раёна.-Мн., 1999.-С. 77.
Катэгорыя:Манахі Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Храністы