Тэўтберга (; ? — 875) — жонка караля Латарынгіі Лотара II.

Біяграфія У лістападзе 855 года выйшла замуж за караля франкаў Лотара II. Шлюб быў бяздзетным.

З 857 года Лотар II змагаўся за развод. Тры гады ён спрабаваў дабіцца сваёй мэты ў свецкіх судах. Калі гэтага не атрымалася, то ў 860 годзе звярнуўся да царкоўнага суда. Развод мусіў быў даць магчымасць Лотару II ажаніцца з сваёй палюбоўніцай Вальдрадай.

Развод пацвердзілі на Сінодзе ў Мецы. Аднак супраць гэтага выказаліся Папа Мікалай I і архібіскуп рэймскі Гінкмар, які ўклаў трактат () з тэалагічным абгрунтаваннем незаконнасці дзеянняў Лотара II. Яны аспрэчылі развод, адлучыўшы Лотара II ад ЦарквыТейс Л. Наследие Каролингов. IX—X века. Т. 2. — М., 1993. С. 53—54.. У 865 годзе Лотар II мусіў вярнуцца да Тэўтбергі.

Шлюб не спыняўся да смерці Лотара II у 869 годзе. Па яго смерці Тэўтберга пайшла ў абацтва Святога Гласінда ў Мецы. Памерла як ігумення гэтага кляштара.

Крыніцы

Катэгорыя:Базаніды Катэгорыя:Каралевы франкаў Катэгорыя:Сужэнцы кіраўнікоў IX стагоддзя Катэгорыя:Постаці каралеўства Латарынгія