Эдвард Кліх (; 1878—1939) — польскі дыялектолаг, краязнавец, збіральнік фальклору. Біяграфія Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве. Прафесар Пазнанскага ўніверсітэта (1929). Даследаваў гаворкі польскай, беларускай, украінскай і цыганскай моў, польскую хрысціянскую тэрміналогію. У Навагрудскім павеце ад казачніка Алеся Ваўчка запісаў 18 беларускіх народных казак і апавяданняў. Аўтар рэцэнзіі на «Этымалагічны слоўнік» Аляксандра Брукнера, у якой адзначыў уплыў усходнеславянскіх моў на польскую.
Літаратура
Катэгорыя:Мовазнаўцы Польшчы Катэгорыя:Фалькларысты Польшчы