Жалі́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Жаліўе.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Галузскі сельсавет у складзе Чавускага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Галузы. 21 жніўня 1925 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жаліўе, сельсавет перайменаваны ў Жаліўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чавускім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пуцькаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
28 верасня 1959 года ў склад Пуцькаўскага сельсавета ўключаны 13 населеных пунктаў скасаванага Суслаўскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Александроўка, Бародкі, Будзіна, Бялівіца, Заложжа, Калясянка, Радамля, Радучы, Сялец, Чыжы і пасёлкі Будзіна, Радучы, Сялец), у склад Асінаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Прылёпаўка, Пуцькі, Русінаўка і Старасёлы), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Жаліўе, сельсавет перайменаваны ў ЖаліўскіРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. 16 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Пуцькаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 13..
25 лютага 1964 года ўтвораны зноў у Чавускім раёне Магілёўскай вобласці БССР у складзе 26 населеных пунктаў (вёскі Александроўка, Бародкі, Барышаўка, Бялівіца, Будзіна, Вярбоўка, Галузы, Гіраўцы, Дзедня, Жаліўе, Заложжа, Калясянка, Марозаўка, Навінка, Пірцы, Пухнава, Пясчанка, Рабінавая Слабодка, Радамля, Радучы, Скварск, Сялец, пасёлкі Будзіна, Красны Бор, Радучы і Сялец) Пуцькаўскага сельсавета з цэнтрам у вёсцы ЖаліўеРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).. 23 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Радамля, сельсавет перайменаваны ў Радамльскі сельсаветРешение Могилевского областного Совета депутатов от 23 декабря 2009 г. № 17-16 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты) — 870 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,2 % — беларусы, 1,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Чавускага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1959 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1960 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе