Мікалай Ільіч Бялуга (, в. Лакно, Гродзенскі павет, цяпер Гродзенскі раён — пасля 1960, Гродна) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

З беларускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919—1924 гадах служыў у Чырвонай арміі. З 1920 года член ВКП(б). З 1929 да 1933 года віцэ-прэзідэнт БелАН, загадчык сектара (аддзела) Белкаапсаюза. Старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства.

Арыштаваны 19 студзеня 1933 года. Асуджаны пастановай калегіі АДПУ СССР 2.4.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» і за «сабатаж» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Казахстан.

Пасля вызвалення жыў у Гродне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 28.10.1960. Асабовая справа Бялугі № 16776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літаратура

Міхнюк У. Захоўваць вечна: справа ? 20951-с // Маладосць. 1992. № 6. С. 126; Возвращенные имена.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэпрэсаваныя ў БССР Катэгорыя:Рэабілітаваныя ў СССР Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне Катэгорыя:Супрацоўнікі Белкаапсаюза