Бежацк () — горад (з 1775) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бежацкага раёна Цвярской вобласці. Заснаваны ў 1137 годзе. Размешчаны ў паўночна-усходняй частцы Цвярской вобласці. З поўдня на поўнач праз горад працякае рака Малога, прымаючы ў межах горада адзін з буйнейшых сваіх прытокаў — раку Астрэчыну. Бежацк размешчаны за 126 км ад Цверы. Чыгуначная станцыя. Насельніцтва

Эканоміка Асноўныя прадпрыемствы горада: завод «Автоспецоборудование» (вытворчасць кампрэсараў, асушальнікаў, пескаструйных апаратаў і інш.), вопытна-эксперыментальны завод (вытворчасць міні-пякарань, металаканструкцый, тэхналагічнага абсталявання), Бежэцксельмаш (вытворчасць ільнокамбайнаў і абсталявання для апрацоўкі лёну), завод «Алвіст» (вытворчасць спірту, алкагольнай прадукцыі), рамонтна-механічны завод (вытворчасць паілак для скаціны, рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі), ільнозавод, мясакамбінат і інш.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Васіль Васілевіч Андрэеў (1861—1918) — рускі музыкант. Віктар Сяргеевіч Папоў — расійскі харавы дырыжор. Рыгор Яфімавіч Паспелаў (1916—2014) — беларускі спецыяліст у галіне энергетыкі. Вячаслаў Якаўлевіч Шышкоў (1873—1945) — савецкі пісьменнік.

Катэгорыя:Гарады Цвярской вобласці

Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1137 годзе