Апоўзень — слізгальнае зрушэнне ўніз па ўхіле пад дзеяннем сіл цяжару мас грунта, якія фармуюць схілы ўзгоркаў, гор, рачныя, азёрныя і марскія тэрасы. Асноўнымі марфалагічнымі элементамі апоўзня з'яўляюцца: Цела апоўзня – горных парод, якая спаўзае і захавала сваю маналітнасць ці распалая на асобныя часткі. Вяршыня апоўзня – верхні край масы, якая спаўзла, што мае часцей за ўсё выпуклы абрыс. Паверхня слізгацення – паверхня, па якой адбываецца перасоўванне апоўзня. Базіс апаўзання – ніжэйшая кропка руху апоўзня. Часцей за ўсё гэта падошва схілу, узровень дна ракі, паверхня водатрывалага гарызонту. У моры базіс спаўзання можа быць далёка ад берага, на глыбіні, гэта ўзровень дна, але рэальнае пасоўванне абмяжоўваецца абразіяй мора. Сценка адрыву — верхняе выйсце паверхні слізгацення на паверхню зямлі. Па форме яна альбо паралельная схілу, альбо мае дугападобную форму, а ўхіл сценак 45° і больш.

Апоўзні ўяўляюць сабою адзін з экзагенных схілавых працэсаў.

Аплывіна — ссоўванне (аплыванне) уніз па схіле слоя глебы або рыхлых парод ад пераўвільгатнення. Паходжаннем аплывіны блізкія да апозняў, толькі меншых памераў (шырыня некалькі метраў, глыбіня да 1 м). Фарміруюцца ва ўмовах празмернага ўвільгатнення пры насычэнні глебаў і грунтоў талымі, дажджавымі або грунтавымі водамі да гразепадобнага стану. Трапляюцца ў раёнах шматгадовай мерзлаты, на незадзернаваных насыпах. У Беларусі пашыраны на лёсападобных пародах схілаў Мінскага, Навагрудскага і Аршанскага ўзвышшаў.

Літаратура Геаграфічныя паняцці i тэрміны: Энцыклапед. слоўнік. — Мн., 1999.

Катэгорыя:Геамарфалогія