Донна Векіч (; ) — харвацкая тэнісістка; пераможца чатырох турніраў WTA ў адзіночным разрадзе.
Агульная інфармацыя Донна — адна з двух дзяцей Ігара і Бранкіцы Векіч; яе брата клічуць Бруна (ён на тры гады маладзейшы). Бацька сямейства — былы прафесійны футбольны варатар, а маці — лёгкаатлетка (бар’ерны бег).
Харватка ў тэнісе з шасці гадоў. Улюбёнае пакрыццё — хард, найлепшыя ўдары — фархенд і падача. Трэніровачны працэс Векіч з юніёрскіх гадоў ажыццяўляла ў адной з брытанскіх тэнісных акадэмій.
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Інтэрв’ю сайту WTA
Катэгорыя:Тэнісісткі Харватыі Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года