Некаторыя рэдактары Вікіпедыі былі зняволеныя ўрадамі краін за ўклад у энцыклапедыю.

Беларусь

Марк Бернштэйн — беларускі рэдактар Вікіпедыі на рускай мове. Быў затрыманы 11 сакавіка 2022 года за парушэнне з-за рэдагавання артыкулаў Вікіпедыі пра расійскае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе і асуджаны на спачатку 15 дзён арышту, а пазней — на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Павел Пернікаў — удзельнік некалькіх раздзелаў Вікіпедыі (у тым ліку двух беларускіх). 7 красавіка 2022 года быў асуджаны на два гады калоніі ўзмоцненага рэжыму за допісы ў інтэрнэце, якія «дыскрэдытуюць Рэспубліку Беларусь», у тым ліку дзве праўкі ў Вікіпедыі пра палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Максім Лепушэнка — адміністратар і бюракрат беларускай Вікіпедыі. Затрыманы 15 мая 2025 года ў рамах рэпрэсій, скіраваных супраць аўтараў і рэдактароў беларускай Вікіпедыі. Прызнаны палітычным зняволеным.

Вольга Сітнік — адміністратарка беларускай Вікіпедыі і ўдзельніца іншых праектаў Вікімедыя. Некалькі разоў затрымлівалася з красавіка 2025 года. Разам з іншымі вікіпедыстамі праходзіць па невядомай крымінальнай справе. Праваабарончымі арганізацыямі прызнана палітычнай звяволенай.

У лістападзе 2025 года пракуратура Мінска паведаміла аб двухгадовым турэмным тэрміне і штрафе для 37-гадовага выкладчыка ВНУ за ўчыненыя з 2020 па 2025 год 25 правак аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь, прэзідэнцкіх выбарах і рэферэндумах, дзейнасці ўлады, прававым стане грамадзян. Наша Ніва атаясаміла яго з рэдакатарам Kazimier Lachnovič, які перастаў выходзіць на сувязь у сакавіку таго ж года. У сакавіку 2025 года ён стаў адным з 250 палітычных зняволеных, вызваленых у выніку перамоваў Аляксандра Лукашэнкі і спецыяльнага пасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла.

Саудаўская Аравія

() — былы адміністратар арабскай Вікіпедыі з Саудаўскай Аравіі, у верасні 2020 года быў асуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі за «разгойдванне грамадскай думкі» і «парушэнне грамадскай маралі» шляхам унясення правак, «крытычных адносна пераследу палітычных актывістаў у краіне». Прысуд Халіду быў павялічаны да 32 гадоў у верасні 2022 года ў рамках кампаніі па падаўжэнні тэрмінаў зняволення палітычных зняволеных, аб гэтым паведамляюць і , ліванская няўрадавая арганізацыя.

() — таксама былы адміністратар арабскай Вікіпедыі, таксама быў абвінавачаны ў «разгойдванні грамадскай думкі» і «парушэнні грамадскай маралі» праз унясенне правак, якія «крытыкуюць пераслед палітычных актывістаў у краіне». У верасні 2020 года яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Сірыя () быў удзельнікам шэрагу праектаў з адкрытым зыходным кодам, разам з Вікіпедыяй; яго арышт у 2012 годзе, верагодна, быў звязаны з яго дзейнасцю ў інтэрнэце. Ён быў пакараны смерцю ў каля Дамаска ў 2015 годзе. У 2017 годзе некалькі арганізацый, у тым ліку Wikimedia Foundation, стварылі стыпендыю Bassel Khartabil Free Culture Fellowship у яго гонар. Яна была запушчана з трохгадовым абавязацельствам прасоўваць такія каштоўнасці, як адкрытая культура, радыкальнае распаўсюджванне, свабодныя веды, рэміксаванне, калабарацыі, мужнасць, аптымізм і чалавечнасць.

Гл. таксама

Рэпрэсіі супраць беларускіх вікіпэдыстаў (з 2022) Палітычныя зняволеныя Палітычныя рэпрэсіі Правы чалавека

Катэгорыя:Вікіпедысты Катэгорыя:Палітычныя рэпрэсіі