Барыс Кляменцьевіч Тарле́цкі (Тэрлецкі, Цярлецкі; , г. Адэса — ) — беларускі геолаг. Адзін з найбуйнейшых геолагаў, які займаўся геалагічнымі даследаваннямі ў даваеннай Беларусі.

З 1922 г. — прафесар, загадчык кафедры мінералогіі і геалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута сельскай гаспадаркі (у 1924—1925 гг. — Беларускі дзяржаўны інстытут сельскай і лясной гаспадаркі). Пасля зліцця інстытута з Горацкім сельскагаспадарчым інстытутам і ўтварэння Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі ў Горках звестак аб працы ў БССР няма.

У 1930-1940-х гг. — у Ленінградзе, інжынер-геолаг Цэнтральнага навукова-даследчага геолага-разведачнага інстытута. Пражываў у доме па , 29, кв. 20. Загінуў у час блакады Ленінграда ў студзені 1942. Пахаваны на Смаленскіх могілках.

Катэгорыя:Геолагі Беларусі Катэгорыя:Геолагі Расіі