Віктар Сасунавіч Аўсепян (нар. , Арагац, Армянская ССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Брат баскетбаліста Марсэля Аўсепяна.

Біяграфія Нарадзіўся 21 ліпеня 1991 года ў пасёлку Арагац (цяпер Арагацаван) у Арменіі, праз месяц пераехаў з бацькамі і братам у БеларусьБаскетболист поневоле.

Выхаванец СДзЮШАР №4 г. Віцебска. Першы трэнер — Алег Дзмітрыевіч Марозаў. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Аляксандравіча Барысава і Валерыя Пятровіча Ваўлева. Скончыў Смаленскую дзяржаўную акадэмію фізічнай культуры, спорту і турызму.

Пачаў прафесійную кар’еру ў 2009 годзе ў мінскай камандзе «Віталюр-РДВАР». Потым перайшоў у віцебскі «Рубон» (на той момант — «Лакаматыў-КіС»). У Віцебску гуляў да лета 2017 года і ў апошнім сезоне набраў 11 ачкоў і меў 6.9 падбору. У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з мінскімі «Цмокамі».

У 2015-м годзе форвард быў выкліканы на Матч зорак чэмпіянату Беларусі.

У 2019 годзе вярнуўся ў «Рубон». Прызнаны лепшым форвардам Кубка Беларусі-2019КУБОК БЕЛАРУСИ. ДЕНЬ ВТОРОЙ. «ЦМОКИ» - ЧЕМПИОН, «РУБОН» ВЫИГРАЛ БРОНЗУ і 2020КУБОК БЕЛАРУСИ-2020. «ЦМОКI» ВЫИГРАЛИ В ФИНАЛЕ В ОВЕРТАЙМЕ, У «РУБОНА» - БРОНЗА.

Выступаў за юнацкую (2007), юніёрскую (2008—2009), моладзевую (2010—2011) і нацыянальную (2017—2018) зборную Беларусі.

Кар’ера 2006—2007 — РДВАР-РЦАР (Мінск) 2007—2009 — РДВАР (Мінск) 2009—2010 — Віталюр-РДВАР (Мінск) 2010—2011 — Лакаматыў-КіС-2 (Віцебск) 2010—2011 — Лакаматыў-КіС (Віцебск) 2011—2012 — Рубон-2 (Віцебск) 2011—2016 — Рубон (Віцебск) 2016 — Урарту (Ерэван, Арменія) 2016—2017 — Рубон (Віцебск) 2017—2018 — Цмокі-Мінск 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда) 2019—2024 — Рубон (Віцебск)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2017. Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2010.

Спасылкі Профіль на сайце РФБ Профіль на сайце eurobasket.com ВИКТОР ОВСЕПЯН: «СИЛЬНЫЙ ПРОТИВНИК ВСЕЛЯЕТ В МЕНЯ УВЕРЕННОСТЬ» Овсепян стал игроком «Цмокі-Мінск»

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18 Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20 Катэгорыя:Выпускнікі Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму