Канстанцін Пятровіч Сцепанко́ў (, сапраўднае прозвішча — Валашчук ();  — ) — савецкі і ўкраінскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны педагог. Народны артыст Украінскай ССР (1974). Народны артыст СССР (1977).

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Пэчэськы (Хмяльніцкі раён Хмяльніцкай вобласці Украіны) у сям’і святара. Скончыў школу і два гады вучыўся ў Уманскім сельскагаспадарчым інстытуце, затым паступіў у Кіеўскі інстытут тэатральнага мастацтва, які скончыў у 1953 годзе. У 1955—1968 гадах акцёр Кіеўскага драматычнага тэатра імя І. Франко. З 1968 года К. П Сцепанкоў працаваў на Кінастудыі імя А. Даўжэнкі ў Кіеве. З 1953 года (з перапынкамі) — педагог і кіраўнік майстэрні кафедры акцёрскага майстэрства Тэатральнага інстытута імя І. К. Карпенкі-Карага з 1998 года — выкладаў на кафедры рэжысуры тэлебачання ў Кіеўскім універсітэце культуры і мастацтваў.

Памёр К. П. Сцепанкоў 22 ліпеня 2004 года. Пахаваны ў сяле Жэрэб’ятын ў Барыспальскім раёне Кіеўскай вобласці.

Творчасць Творчасці К. П. Сепанкова ўласцівы псіхалагічная глыбіня, вастрыня і дакладнасць малюнка ролі. Сярод роляў у тэатры: Эдгар («Кароль Лір» У. Шэкспіра), Дзі Салтас («Урыэль Акоста» К. Гуцкова), Андрэ Пяроцкі («Патэтычная саната» М. Куліша)

У 1957 годзе пачаў здымацца ў кіно. Дэбютаваў у фільме «Павел Карчагін» (сакратар Кіеўскага губкама Анін). Зняўся больш як ў 130 фільмах, сярод якіх «Камісары» (Лабачоў), «Захар Беркут» (Тугар Воўк), «Як гартавалася сталь» (Фёдар Жухрай), трылогія «Дума пра Каўпака» (Каўпак), «Дзясяты крок» (атаман Хмара), «Старая крэпасць» (настаўнік), «Каменны крыж» (Міхайла), «Доўгі шдях у лабірынце» (Яшчук), «Мора» (Галуза), «Тайна Чынгісхана» (стары музыка) і інш.

Узнагароды і званні Народны артыст Украінскай ССР (1974) Народны артыст СССР (1977) Прэмія Ленінскага камсамола (1974) — за выкананне ролі Фёдара Жухрая ў фільме «Як гартавалася сталь» (1973) Дзяржаўная прэмія Украіны імя Аляксандра Довженко (2003) — за вялікі ўклад у развіццё айчыннага кінамастацтва Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1976) Ордэн «За заслугі» III ступені (1998) Ордэн «За заслугі» II ступені (2003) Прэмія імя Л. Ф. Быкава (1998) Залаты медаль імя А. П. Доўжэнкі (1977) — за выкананне ролі С. А. Каўпака ў фільме «Дума пра Каўпака». Спецыяльны прыз кінафестываля «Стажары» за важкі ўклад у кінамастацтва (1995)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Константин Степанков // КИНО-ТЕАТР.Ру Степанков Константин Петрович // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Геннадий Орешкин Бог Константина Петровича Степанкова // ЭкоГрад. Московский экологический журнал Ада Роговцева и Константин Степанков: «И через все тебя я чувствую…» // Интернет-журнал Культурология. РФ Степанков, Константин Петрович // Энциклопедия кино «РуДата»

Катэгорыя:Акцёры тэатра СССР Катэгорыя:Кінаакцёры СССР Катэгорыя:Акцёры агучвання СССР Катэгорыя:Акцёры тэатра Украіны Катэгорыя:Кінаакцёры Украіны Катэгорыя:Акцёры агучвання Украіны Катэгорыя:Тэатральныя педагогі СССР Катэгорыя:Тэатральныя педагогі Украіны Катэгорыя:Тэатральныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Памерлі ад раку падстраўнікавай залозы