Іва́н Дзмі́трыевіч Ліцке́віч (; 2 студзеня 1946, в. Залессе, цяпер Брэсцкая вобласць — 19 жніўня 1995, Омск) — савецкі і расійскі прадпрымальнік, прэзідэнт аб’яднання АТАТ «Омскі нафтаперапрацоўчы завод» з 1987 па 1995 гады.

Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1946 года ў вёсцы Залессе Баранавіцкай вобласці Беларускай ССР. У 1962 годзе на радзіме скончыў сярэднюю школу.

З 1963 года жыў у горадзе Омск, працаваў на нафтазаводзе, дзе пачынаў слесарам цэха № 10. З 1971 па 1972 гады праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай Арміі, пасля чаго вярнуўся ў Омск і працягнуў працоўную дзейнасць на заводзе.

З 1987 года — генеральны дырэктар прадпрыемства. У сувязі з акцыянаваннем прадпрыемства ў 1993 годзе Ліцкевіч абраны прэзідэнтам АТАТ «Омскі нафтаперапрацоўчы завод». Быў супраць зліцця прадпрыемства з вытворчым аб’яднаннем «Наябрскнафтагаз», якія пасля ўтварылі новае прадпрыемства «Сібнафта».

Загінуў пры незвычайных абставінах 19 жніўня 1995 года. Патануў у рацэ Іртыш, дзе вырашыў пакупацца па дарозе дамоў, за тыдзень да зліцця «Омскага нафтапераапрацоўчага завода» з вытворчым аб’яднаннем «Наябрскнафтагаз», супраць якога выступаў. Быў пахаваны на Стара-Усходніх могілках.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы.

Памяць Імем Івана Ліцкевіча названа плошча ў горадзе Омск. На доме ў Омску па праспекце Міру, дзе жыў Ліцкевіч, устаноўлена мемарыяльная дошка. Праводзяцца штогадовыя ўручэнні прэмій імя І. Д. Ліцкевіча, заснаваныя кіруючай кампаніяй Омскага нафтаперапрацоўчага завода «за поспехі ў засваенні навук, даследчую працу, актыўнасць у грамадскім жыцці».

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Патанулі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў Катэгорыя:Прадпрымальнікі Расіі