Вялі́кая ціхаакія́нская сме́ццевая пля́ма, Ціхаакіянскі смеццевы вір або Смеццевая пляма ў Паўно́чным Ці́хім акія́не — акіянская смеццевая пляма ў паўночнай частцы Ціхага акіяна. Знаходзіцца паміж 135° і 155° заходняй даўгаты і 35° і 42° паўночнай шыраты. Сабранае тут смецце трапіла з краінаў (Азія, Паўднёвая і Паўночная Амерыка). Пляма складаецца з «усходняй» часткі — ад Каліфорніі да Гаваяў — і «заходняй» — ад Гаваяў да Японіі. Гэта не цэльныя кавалкі плывучых астравоў смецця, а раскіданыя на вялікай плошчы аскепкі, якія з гэтай прычыны цяжка заўважыць са спадарожніка альбо нават плыўцам ці нырцам, якія трапляюць у гэтую зону. Большую частку плямы складаюць мікраскапічныя часцінкі памерам меней за пазногаць — так званы мікрапластык, які плавае ў верхнім слоі вады.«Пападаючы ў павярхоўныя пласты акіяна, пластык распаўсюджваецца плынямі і вятрамі. Так, пластык, які трапляе ў ваду ў Японіі, выносіцца на ўсход Субарктычнай плынню (у субарктычных водах) і цягам Курасо (у прамежкавых водах, Каваи 1972; Фэйворит et al. 1976; Нагата et al. 1986). Такім чынам, смецце перамяшчаецца з зон з высокай канцэнтрацыяй у зоны з нізкай канцэнтрацыяй. У дадатак да гэтага, экманаўскае трэнне — ветравая цыркуляцыя акіяна — ссоўвае ўвесь водны масіў да прамежкавых вод (гл. Родин 1970: фиг. 5). З-за канвергентнай прыроды пласта Экмана, у прамежкавых водах шчыльнасць забруджвання звычайна высокая. Да таго ж, зліццё плыняў у Паўночна-ціхаакіянскай сістэме (Масузава, 1972) павінна і там прыводзіць да высокай канцэнтрацыі смецця». Day, etc… 1988, p. 261 (Emphasis added) Паводле ацэнкі адмыслоўцаў з «The Ocean Cleanup», плошча плямы складае 1,6 млн км² (2018) і пастаянна павялічваецца: з 1945 года яе плошча павялічвалася ў 10 разоў кожнае дзесяцігоддзе. Падобныя плямы існуюць і ў Атлантычным і Індыйскім акіянах, што пагражае марской экалогіі і біяразнастайнасці.
Зноскі
Спасылкі
Большое тихоокеанское мусорное пятно: МИФ или РЕАЛЬНОСТЬ? Daniel Engler.There Is No Island of Trash in the Pacific. // Слэйт, 12 верасня 2016 года. Мусор в океане Институт пяти круговоротов Мусорный остров в Тихом океане массой в 3,5 млн тонн продолжает разрастаться «Остров» из мусора в Тихом океане уже превысил в два раза территорию США Ученые исследуют «мусорный остров» в Тихом океане Океанский мусорный водоворот ошарашил учёных масштабом
Катэгорыя:Ціхі акіян Катэгорыя:Смецце Катэгорыя:Акіяналогія