Пя́рну () — рака ў Эстоніі.

Даўжыня ракі 144 км, плошча вадазбору 6910 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 48,2 м³/с. Упадае ў Пярнускі заліў Рыжскага заліва Балтыйскага мора. На рацэ гарады Цюры, Сіндзі, у вусці — Пярну. Прытокі: Навесці, Саўга, Кяру.

Гідраграфія Жыўленне змяшанае, у вярхоўях з перавагай падземнага, у нізоўях — дажджавое. Сярэдні расход вады за 26 км ад вусця 48,2 м³/сек. Замярзае не штогод (звычайна ў сярэдзіне снежня, раскрываецца ў канцы сакавіка). У прывусцевай частцы суднаходная. На Пярну маецца 11 плацін і малых ГЭС.

Літаратура

Катэгорыя:Рэкі Эстоніі Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора