FN Model 1910 — самазарадны пісталет канструкцыі Джона М. Браўнінга, распрацаваны на замену пісталета Browning M1900. Выпускаўся бельгійскай зброевай кампаніяй Fabrique Nationale d’Armes de Guerre (Нацыянальная фабрыка ваеннай зброі) у г. Эрсталь.
Гісторыя Пісталет быў распрацаваны для бельгійскай кампаніі Fabrique Nationale (FN) і кампаніі Кольт. Апошняя не праявіла цікавасці да гэтай мадэлі, і вытворчасць засяродзілася ў Бельгіі. Першапачаткова мадэль 1910 выпускалася пад патрон 7,65×17 мм, а з 1912 года і пад 9×17 мм.
Мадэль прадавалася вельмі добра: колькасць асобнікаў, пабудаваных як для мадэляў 1910, так і для мадэляў 1922 года, склала больш за 700 000 штук кожная. Мадэль 1910 прадавалася на грамадзянскім рынку, мадэль 1922 — у асноўным для вайскоўцам і паліцыі. Ён выкарыстоўваўся ў якасці службовага пісталета паліцыяй Заходняй Германіі да 1950-х гадоў і чыгуначнай паліцыяй да 1970-х гадоў. З падзеннем папулярнасці калібраў 7,65×17 мм і 9×17 мм упалі і продажу Browning 1910/1922. Вытворчасць спынілася ў 1976 годзе.
Падчас Другой сусветнай вайны Вермахт захапіў у Бельгіі пэўную колькасць пісталетаў FN Model 1910, і пераназваў іх пісталетам 621 (б).
Апісанне
Асноўнае адрозненне дадзенага пісталета ад папярэдніх канструкцый Браўнінга заключаецца ў кампаноўцы. Зваротная спружына (упершыню ў серыйным пісталеце) размешчана вакол ствала, за кошт чаго значна зменшыліся габарыты засаўкі-кажуха і зброі ў цэлым. Пасля такое рашэнне, дзякуючы якому зменшылася колькасць дэталяў і габарыты пісталета, была выкарыстана ў пісталетах іншых сістэм. Недахопам такой схемы з’яўляецца перагрэў зваротнай спружыны пры працяглай і хуткаснай стральбе, страта ёю сваіх механічных якасцяў, з прычыны чаго можа парушыцца праца аўтаматыкі. Але для кішэннага пісталета, не прызначанага для вядзення працяглага бою, гэта неістотна.
У 1922 годзе, па замове Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, быў выпушчаны новы варыянт мадэлі 1910 з падоўжаным ствалом і дзяржальняй, якая змяшчае магазін большай ёмістасці, які атрымаў найменне FN Browning 1922. Яго магазін змяшчаў 9 патронаў 7,65×17 мм або 8 патронаў 9×17 мм. Мадэль 1922 г. складалася на ўзбраенні ў войсках некалькіх еўрапейскіх краін.
Абодва варыянты пісталета былі шырока распаўсюджаныя ў якасці грамадзянскай, паліцэйскай і армейскай зброі, і карысталіся вялікай папулярнасцю ў Еўропе да канца Другой сусветнай вайны і нават пасля, а іх вытворчасць працягвалася аж да 1983 года ў розных варыянтах, у тым ліку з рэгуляванымі прыцэльнымі прыстасаваннямі. У Іспаніі, Кітаі і іншых краінах вырабляліся шматлікія копіі і перайманні, больш ці менш адпаведныя арыгіналу.
Вядомыя ўзоры
З пісталета Browning M1910, серыйны нумар 19074 пад патрон .380 ACP, Гаўрыла Прынцып застрэліў у Сараеве эрцгерцага Фердынанда, што стала падставай да Першай сусветнай вайны. Аднак паводле іншых звестак, пісталет быў выраблены пад патрон .32 ACP, што дагэтуль выклікае падставы для спрэчак. Пісталет № 19074, легальна набыты ў Бялградзе разам з трыма іншымі такімі ж браўнінгамі для арганізацыі Чорная Рука, захоўваецца ў Венскім ваенна-гістарычным музеі. З пісталета Browning M1910 6 мая 1932 года рускім эмігрантам Паўлам Гаргулавым быў застрэлены прэзідэнт Францыі Поль Думер. Пісталет знаходзіцца ў Музеі гістарычных калекцый паліцэйскай прэфектуры. З пісталета падобнага тыпу 5 верасня 1935 года Карлам Вайссам быў застрэлены губернатар штата Луізіяна Х’юі Лонг. Вядомая удзельніца камуністычнага нідэрландскага супраціву пад час Другой Сусветнай вайны Хані Шафт выкарыстоўвала мадэль M1922 (мадэфікацыя Browning M1910) падчас сваіх забойстваў. 19 студзеня 2009 года, у Расіі, з пісталета такога тыпу было здзейснена гучнае забойства адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай.
Спасылкі
Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:FN Herstal Катэгорыя:Пісталеты Катэгорыя:Зброя паводле алфавіта