25 кастрычніка 2023 года ў Льюістане (штат Мэн, ЗША) адбылася стральба. Прынамсі 18 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні. Гэты выпадак стаў самым буйным масавам забойствам у краіне за год«Город погрузился в хаос». В американском Льюистоне инструктор по стрельбе устроил самое массовое убийство в США за год.

Падзеі Вечарам у боўлінг-клубе Sparetime Recreation пачалася стральба. Прыкладна ў 19:15 на выклік аб узброеным нападзе да месца падзей прыбылі паліцыянты і ратавальнікі. Неўзабаве паступіла паведамленне аб стральбе ў рэстаране Schemengees Bar & Grille, а затым у краме Walmart. У 8 гадзін вечара офіс шэрыфа акругі Андраскогін і паліцыя штата Мэн папярэдзілі жыхароў аб стральбе.

Першапачаткова паведамлялася, што прынамсі 22 чалавекі былі забітыя і 50—60 чалавек атрымалі раненні, хоць некаторыя крыніцы пазней заяўлялі пра 15—20 загінулых і 50 пацярпелых. Пасля паліцыя штата Мэн на прэс-канферэнцыі паведаміла, што было забіта 18 чалавек, ячшэ 13 паранены. Не ўсе параненыя атрымалі агнястрэльныя раненні; некаторыя атрымалі траўмы ў цісканіне.

Наступствы На наступны дзень былі адменены заняткі ў муніцыпальным каледжы штата Мэн і дзяржаўных школах Льюістана.

Да расследвання нападу падключана ФБР.

Хутка паліцыя пачала вышук падазраванага — 40-гадовага Роберта Карда. Меркаваны нападнік быў інструктарам па агнястрэльнай зброі і меў ваенны вопыт. Адзін час працаваў інструктарам па стралковай зброі ва Украінеhttps://de.rt.com/international/184970-ueber-20-tote-bei-amoklauf/.

Заўвагі

Катэгорыя:Масавыя забойствы ў ЗША Катэгорыя:2023 год у ЗША Катэгорыя:Падзеі 25 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 2023 года Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе