Яўген Вацлававіч Пелікан (; — ) — урач, пісьменнік, грамадскі дзеяч.
Біяграфія Нарадзіўся ў Вільні. Сын Вацлава Пелікана, прафесары анатоміі і судовай медыцыны, рэктара Віленскага ўніверсітэта. Атрымаў добрую хатнюю адукацыю, авалодаў французскай, нямецкай, англійскай і італьянскай мовамі. Скончыў у 1840 годзе Санкт-Пецярбургскую першую гімназіюПятидесятилетие С.-Петербургской Первой гимназии 1830—1880. — СПб., 1880. — С. 405., у 1845 (паводле іншых звестак у 1846) — медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта.
Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі, Медыцынскім дэпартаменце Ваеннага міністэрства, Пецярбургскім ваенна-сухапутным шпіталі.
У 1847 годзе абараніў доктарскую дысертацыю і праз год прызначаны ад’юнкт-прафесарам кафедры акушэрства ў Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі, дзе чытаў лекцыі па дзіцячых хваробах. У 1850 годзе зацверджаны ад’юнкт-прафесарам кафедры акушэрства, жаночых і дзіцячых хвароб гэтай акадэміі. 3 1848 года загадваў рэдакцыяй «Военно-медицинского журнала». У 1850 годзе стаў выдаўцом газеты «Друг здравия». Па хадайніцтве канферэнцыі акадэміі ў 1853 годзе прызначаны прафесарам кафедры судовай медыцыны, медыцынскай паліцыі і гігіены, выкладаў у акадэміі да 1858 года судовую медыцыну і таксікалогію, удзельнічаў у распрацоўцы навуковых пытанняў па гэтых дысцыплінах, увёў у акадэміі навукова-доследны спосаб выкладання таксікалогіі. З мэтаю пашырэння ведаў і практычнага вопыту Пелікан часта ездзіў у камандзіроўкі ў Маскву, на Каўказ, у Дынабург, Варшаву; у 1855 годзе працаваў з прафесарам М. І. Піраговым на перавязачных пунктах Пецяргофа і Араніенбаўма.
У 1861 годзе прызначаны дырэктарам Медыцынскага дэпартамента Міністэрства ўнутраных спраў. Працягваў навуковыя заняткі, чытаў лекцыі, у якасці прафесара-кансультанта працаваў пры Пецярбургскай бальніцы для чорнарабочых, друкаваў артыкулы пра свае даследаванні па таксікалогіі і судовай медыцыне Пелікан клапаціўся пра павышэнне ўзроўню адукацыі ўрачоў, пра паляпшэнне іx матэрыяльнага становішча, побыту, прымаў удзел у вырашэнні розных санітарных пытанняў. У 1860 годзе паводле яго праекта ў Пецярбургу адкрыты Камітэт грамадскага здароўя.
Памёр ад прагрэсіўнага паралічу 6 мая (паводле іншых даных — 3 мая) 1884 года. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Санкт-Пецярбургу.
Навуковая дзейнасць Публікацыі Пелікана заснаваны на шматлікіх фізіялагічных доследах, садзейнічалі развіццю таксікалогіі, судовай медыцыны, эпідэміялогіі, далі пэўны матэрыял па фізіялогіі, хіміі. Яго найбольш грунтоўныя працы: «Некалькі пытанняў з нагоды распаўсюджвання халеры ў 1847» (1847), «Уступныя лекцыі па судовай медыцыне» (1853), «Аб гігіенічным прыгатаванні мяса, булёну і хлеба…» (1855), «Таксікалогія цыяністых металаў» (1865), «Паталагічная анатомія некаторых новаўтварэнняў» (1861), «Аб значэнні прыродазнаўчых навук для юрыспрудэнцыі» (1868) і інш.
Перакладаў з французскай і іншых моў.
Сабраў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці перададзена Ваенна-медыцынскай акадэміі.
Выбраная бібліяграфія
«Процесс Прален в судебно-медицинском отношении» (1847 г.); «О бедренной немочи» (1847); «Несколько вопросов по поводу распространения холеры в 1847 г.» (1847); «О значении некоторых явлений при распознавании бедренной немочи» (1848); «Несколько вопросов относительно эпидемической холеры в С.-Петербурге в 1847—50 гг.» (1850); «О проституции в медико-полицейском отношении» (1850); «Вступительная лекция из судебной медицины» (1853); «Опыт приложения современных физико-химических исследований к учению об ядах» (1854); «Ледойенова жидкость и концентрированный раствор азотно-кислого свинца» (1854); «О точном распознавании крови и кровяных пятен при судебно-медицинских исследованиях» проф. Розе с примечаниями Е. В. Пеликана (1854); «Новый пример так называемого обыкновенного самосгорания человеческого тела, с критическим взглядом на этот предмет»; «Двухромокислое кали в судебно-медицинском отношении» (1855); «О гигиеническом приготовлении мяса, бульона и хлеба, преимущественно на основании химических исследований» (1855); «Токсикология цианистых металлов» (1855); «Нитроглицерин и другие гремучие тела» (1855); «О затруднениях при исследовании кровяных пятен в уголовных случаях» (1855); «Стрельный яд кураре» («Труды Общества Русских Врачей» 1857 г., стр. 125—132); «О мимолетных выстрелах», вместе с проф. Савельевым («Арт. Журнал» 1856 г.); «Как должно понимать введение в организм разных лекарственных веществ помощью гальванического тока», вместе с проф. Савельевым («Военно-Медицинский Журнал» 1854 г.); «О действии иодистого калия», вместе с д-ром Арнетом и проф. Здекауером (там же, 1855 г.); «Untersuchungen über Tanghinia venenifera», вместе с проф. Келликером («Würzburger Verhandl. der Phys.-medic. Gesellsch.» 1858 г.); «Beiträge zur gerichtlichen Medicin, Toxicologie und Pharmacodynamik.» Würzburg. 1858 г.; «Исследование o вдиянии некоторых ядов на мышечную деятельность» («Военно-Медицинский Журнал» 1859 г.); «Патологическая анатомия некоторых новообразований» («Медицинский вестник» 1861 г., № 1, 3 и 5); "Заметка по поводу брошюры «Живая покойница» (ibid. 1861 г.); «Recherches sur l’action des differents poisons de coeur» («Gazette méd. de Paris» 1861 г.); «Recherches sur l’action d’un nouveau poison de coeur» (ib.); «К токсикологии олеандера» («Мед. Вест.» 1861 г., № 1); «Процесс Кути-ла-Помере» (ib., 1863 г., № 34); «О новом сердечном яде…» («Архив Суд. Медиц.» 1865 г.); «Рассмотрение дела о крестьянке Волоховой» («Архив Суд. Медиц.» 1867 г.); «Местный паралич от сантонина» (там же, 1865 г., № 3); «Письмо в редакцию „С.-Петербургской Немецкой Газеты“ относительно способа распространения холеры» (там же, 1867 г. № 3); «О значении естественных наук для юриспруденции» (там же, 1868 г., № 2); «Извлечение из отчета о поездке на Мариинскую водную систему в 1870 г.» (там же, 1871 г., № 1); «Главнейшие положения Тифлисской санитарной комиссии» (там же, 1871 г., № 2); «Труды комиссии, учрежденной к изысканию мер против сибирской язвы, на реке Шексне», 1868 г.; «Судебно-медицинское исследование скопчества» (СПб., 1873 г.); Рабюто, «Руководство к токсикологии» («Eléments de toxicologie»). Перевод с французского под редакцией и с примечаниями Пеликана, 1878 год.
Літаратура
Европии А. К. Исторический очерк кафедры судебной медицины с ток¬сикологией. Спб., 1898. С. 121—141; Языков Д. Д. Обзор жизни и трудов покой¬ных русских писателей, умерших в 1884. Спб., 1888. Вып. 4. С 69.
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Ганаровыя члены Ваенна-медыцынскай акадэміі Катэгорыя:Судовыя медыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ветэрынары Расійскай імперыі Катэгорыя:Эпідэміёлагі Расійскай імперыі Катэгорыя:Таксіколагі Катэгорыя:Галоўныя рэдактары Расійскай імперыі Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Памерлі ад сіфілісу Катэгорыя:Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)