Алег Алегавіч Кажанец (нар. , Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Цэнтравы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Біяграфія Выхаванец мінскай СДзЮШАР №10. Першы трэнер — Вадзім Мікалаевіч АлексінУШЕЛ ИЗ ЖИЗНИ ВЕЛИКИЙ ДЕТСКИЙ ТРЕНЕР....

У сезоне 2007/08 гуляў за «Сумыхімпрам», у рэгулярным чэмпіянаце набіраў у сярэднім 15,8 ачка за гульню і рабіў 7,6 падбору. У чэрвені 2008 года падпісаў кантракт з БК «Данецк».

У 1996 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Еўропы U-22 (10-е месца). У 1995—2009 гадах (з перапынкамі) выступаў за мужчынскую зборную Беларусі.

Кар’ера 1993—1994 — РТІ (Мінск) 1994—1996 — РВАР (Мінск) 1996—2000 — «Паўночная Караліна-Уілмінгтан» (NCAA) 2000—2001 — «Авітос Гісен» (Гісен, Германія) 2001—2002 — «Чарні Слупск» (Слупск, Польшча) 2002 — «Шлёнск» (Уроцлаў, Польшча) 2002 — «Палонія» (Варшава, Польшча) 2002—2003 — «Домбавар» (Венгрыя) 2003 — «Вюрцбург» (Германія) 2003—2004 — «Сэнт-Эцьен» (Францыя) 2004—2008 — «Сумыхімпрам» (Сумы, Україна) 2008—2009 — «Данецк» (Україна) 2009 — «Фера-ЗНТУ» (Запарожжа, Україна) Олег Коженец: "Интриги в УБЛ хватало бы на два чемпионата" 2009—2010 — «Ліепая» (Латвїя) 2010—2012 — «Мінск-2006» 2012—2013 — «Мажэйкей» (Лїтва) 2013—2016 — «Жальгірыс-2» (Каўнас, Лїтва) 2016—2017 — «Басэмент» (Каўнас, Лїтва)

Дасягненні Чэмпіён канферэнцыі NCAA «Colonial Athletic» (1): 1999/2000. Чэмпіён Польшчы (1): 2001/2002. Чэмпіён Беларусі (2): 2010/2011, 2011/2012. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1993/1994. Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2010, 2011.

Спасылкі Aleh Kojenets Aleh Kojenets Как в 90-е белорусы фанатели по баскетболу ЗАКЛЮЧЕН КОНТРАКТ С ОЛЕГОМ КОЖЕНЦОМ ОЛЕГ КОЖЕНЕЦ. СЫН УЖЕ ДОГОНЯЕТ ПО РОСТУ

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20