«Šuma», Shuma — беларускі электронны этна-праект, заснаваны спявачкамі Русяй і Надзеяй Чугуновай. Мае на мэце спалучыць даўнія народныя беларускія традыцыі з сучаснай клубнай моладзевай культурай. Да праекту таксама далучаны саўнпрадзюсар Аляксей Карабейнік, супрацоўнічае і з шэрагам іншых беларускіх бітмэйкераў. У даробку: міні-альбом «Золак», «remixes EP», shuma-медытацыя для супрацоўнікаў офісаў, shuma-бібліятэка беларускіх арнаментаў. Дэбютны альбом «Žnivo» (2015).

Дыскаграфія

Альбомы

Жніво (2015) Сонца (2016) Me, Mother (2019)

Зноскі

Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Электронныя музычныя калектывы Беларусі