Аперацыя «Хмарны слуп» (, «Амуд Анан») — кодавая назва ізраільскай ваеннай аперацыі ў сектары Газа, якая праводзілася з 14 па 21 лістапада 2012 года.

Заяўленая ізраільскім урадам мэта аперацыі — «нанясенне важкага ўдару» па ваеннай інфраструктуры кіруючага ў Газе ісламскага радыкальнага руху ХАМАС, прызнанага шэрагам краін тэрарыстычным, і па «іншых тэрарыстычных арганізацыях, якія дзейнічаюць у сектары Газа»Министр обороны Эхуд Барак назвал цели операции «Облачный столп» і максімальна магчымае скарачэнне ракетных абстрэлаў тэрыторыі Ізраіля.

У ходзе аперацыі Арміяй абароны Ізраіля былі праведзены тысячы атак па ваенных мэтах у сектары Газа, у той жа час з сектара Газа было выпушчана не менш за 1500 некіравальных ракет па населеных пунктах на поўдні Ізраіля. Упершыню былі абстраляныя гарады цэнтра і ўсходу Ізраіля, такія як Рышон-ле-Цыён, Тэль-Авіў і Іерусалім.

21 лістапада 2012 года паміж прадстаўнікамі Ізраіля і ХАМАС у Егіпце было дасягнута пагадненне аб спыненні агню. Рэалізацыя спынення агню ажыццяўлялася на працягу тыдня з 21 лістапада па 28 лістапада 2012 года.

Аперацыя не ўключала ўваход наземных часцей у сектар Газа і ажыццяўлялася галоўным чынам ваенна-паветранымі сіламі, флотам, артылерыйскім корпусам і іншымі падраздзяленнямі.

Крыніцы

Катэгорыя:Араба-ізраільскі канфлікт Катэгорыя:Канфлікты 2012 года Катэгорыя:Войны XXI стагоддзя Катэгорыя:2012 год у Ізраілі Катэгорыя:Лістапад 2012 года Катэгорыя:Контртэрарыстычныя аперацыі