Крывуля, Пукоўка — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 13,2 км. Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Пачынаецца каля вёскі Перкавічы, вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мікалаева. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Рабянка (злева).

Працякае каля вёсак: Войская, Селяховічы, Сюлкі, Мікалаева. Каля вёсцы Селяховічы на рацэ ўтворана запруда, лоўля рыбы ў ёй забаронена.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Буга Катэгорыя:Рэкі Камянецкага раёна