Мокры Індол, Індол () — рака ў Крыме.
Апісанне Даўжыня каля 50 км, плошча басейна 324 км². Бярэ пачатак з крыніц на ўсходніх схілах Галоўнага хрыбта Крымскіх гор, упадае ў заліў Сіваш Азоўскага мора. Даліна ракі скрынкападобная. Рэчышча звілістае, у вярхоўі камяністае; у ніжнім цячэнні Індол — раўнінная рака, цячэ па Індольскай нізіне. Пойма шырынёй да 500 м. Шырыня рэчышча да 10 м. Ухіл ракі 16 м/км.
Жыўленне мяшанае. Характэрны зімова-веснавыя паводкі з падняццем узроўню вады да 3 м і нізкая межань улетку; часта Індол перасыхае і не даходзіць да Сіваша. Максімальны расход вады 16,5 м³/с. Лядовыя з'явы назіраюцца ў выглядзе заберагаў, ледастаў няўстойлівы.
Для патрэб арашэння створана Льгоўскае вадасховішча.
Зноскі
Літаратура Оліферов А. М. Індол // Географічна енциклопедія України : [у 3 т.] / редкол.: О. М. Маринич (відповід. ред.) та ін. — К. : «Українська Радянська Енциклопедія» імені М. П. Бажана, 1990. — Т. 2: З — О. — 480 с. — ISBN 5-88500-012-3
Катэгорыя:Рэкі Крыма Катэгорыя:Рэкі, якія ўпадаюць у Азоўскае мора