Збігнеў Замахоўскі (; нар. , Бжэзіны) — польскі акцёр.

Біяграфія Нарадзіўся 17 ліпеня 1961 года ў Бжэзінах каля Лодзі. Скончыў акцёрскі факультэт Нацыянальнай кінашколы ў Лодзі. Пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў 1981 годзе, а ў 1989 годзе сыграў галоўную ролю ў дзясятай частцы серыі фільмаў рэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага «Дэкалог». Праз чатыры гады Кеслёўскі ўзяў яго на ролю галоўнага героя Караля Караля ў фільме «Тры колеры: Белы», другой часткі яго знакамітай трылогіі.

Замахоўскі двойчы быў лаўрэатам Польскай кінапрэміі за ролі ў фільме «» (2001) і кінадраме «» (2004). Іншыя яго вядомыя ролі — у фільме Казімежа Куца «» (1996), гістарычным фільме Ежы Гофмана «Агнём і мячом» (1999) і біяграфічным фільме Анджэя Вайды «» (2013).

У 1985—1997 гадах выступаў у ў Варшаве, а з 1997 года — у Варшавы.

Фільмаграфія 1989 — Дэкалог, дзесяць — Артур Яніцкі 1993 — Тры колеры: Сіні — Караль Караль 1994 — Тры колеры: Белы — Караль Караль 1994 — Тры колеры: Чырвоны — Караль Караль 1996 — — Дудэк 1998 — 13 аддзяленне (сезон 1, серыя 32) — абходчык 1999 — Агнём і мячом — Міхал Валадыёўскі 2001 — — Едэк 2002 — — Казялец 2002 — Піяніст — кліент, які правярае манеты 2003 — — Ясек 2013 — — Навішчляк 2019 — Праз паўстагоддзя паэзіі — Казялец 2020 — У поце твару — Фрыдэрык

Крыніцы

Катэгорыя:Акцёры Польшчы Катэгорыя:Выпускнікі Кінашколы ў Лодзі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы