Цынцынаційскі ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Цынцынаці ў штаце Агая, ЗША.

Агульная характарыстыка Заснаваны ў 1819 годзе як Цынцынаційскі каледж, гэта старэйшая вышэйшая навучальная ўстанова ў Цынцынаці, у якой штогод навучаецца больш за 40 тысяч студэнтаў, што робіць вучэльню другім па велічыні ўніверсітэтам у штаце Агая.

Універсітэт мае 14 каледжаў з праграмамі ў галіне архітэктуры, бізнесу, адукацыі, тэхнікі, гуманітарных і прыродазнаўчых навук, права, музыкі і медыцыны. Медыцынскі каледж уключае навучальны шпіталь і некалькі біямедыцынскіх даследчых лабараторый. Універітэт таксама быў першай ВНУ, якая ўкараніла мадэль кааператыўнага навучання.

Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Па дадзеных Нацыянальнага навуковага фонду ЗША, універсітэт выдаткаваў 480 мільёнаў долараў на даследаванні і распрацоўкі ў 2018 годзе, што паставіла яго на 54-е месца ў краіне.

Структура Каледж сумежных навук пра здароўе Каледж мастацтваў і навук Каледж бізнесу Музычны каледж-кансерваторыя Каледж дызайну, архітэктуры, мастацтва і планавання Каледж адукацыі, крымінальнай юстыцыі і сацыяльных паслуг Каледж права Каледж інжынерыі і прыкладных навук Каледж медыцыны Каледж медсястрынства Каледж фармацыі

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Агая

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Агая Катэгорыя:Цынцынаці