8 лістапада 2023 года ў вёсцы Ардамата, размешчанай на паўночным усходзе ад Эль-Генейны, сталіцы суданскай правінцыі Заходні Дарфур, адбылося масавае забойства. Напярэдадні 15-я пяхотная дывізія суданскай арміі адступіла ў Чад. Пасля Сілы аператыўнай падтрымкі і Джанджавід, якія выступаюць супраць урада Судана, напалі на мірных жыхароў вёскі. Асноўнымі ахвярамі сталі падлеткі, жанчыны і пажылыя. Большасць з іх былі этнічнымі масалітамі. Ацэнкі колькасці загінулых адрозніваюцца. Паводле адных даных было забіта ад 800 да 1300 чалавек. Іншыя крыніцы заяўляюць пра больш за 2000 ахвяр.
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 8 лістапада Катэгорыя:Ваенныя злачынствы падчас Трэцяй грамадзянскай вайны ў Судане Катэгорыя:Лістапад 2023 года Катэгорыя:Масавыя забойствы Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2023 годзе