«Сем ружаў» — зборнік казак. Аўтар кнігі — Надзея Ясмінска, ілюстратар — Кацярына Дубовік. Выдавецтва «Галіяфы», 2015 год. Для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту.

Сюжэт Кніга складаецца з сямі чароўных гісторый, якія распавядаюць пра каханне і сяброўства, адвагу, незвычайныя прыгоды і сапраўдныя цуды.

Галоўныя гераіні кнігі — сем дзяўчынак, якім чарадзейкі падаравалі сем ружаў. Пунсовую мусіла знайсці самая цікаўная дзяўчынка, жоўтую — самая кемлівая, белую — самая адданая, кармінавую — самая добрая, блакітную — сціплая, залатую — моцная духам, чорную — самая адважная. Чароўную атмасферу на страронках кнігі ствараюць зачараваныя замкі, эльфы і чарадзейкі, адважныя рыцары і прынцэсы, волаты і гномы....

Змест Таямніца Густога лесу, або з чаго ўсё пачалося. Пунсовая Ружа і сад вядзьмаркі. Жоўтая Ружа і лясная чарадзейка. Белая Ружа і чорны рыцар. Кармінавая Ружа і кароль эльфаў. Блакітная Ружа і скарб волаткі. Залатая Ружа і чароўны калодзеж. Чорная Ружа і вандроўны музыка.

Агучка кнігі У пачатку 2021 года кніга «Сем ружаў» была агучана аўдыёпраектам «Кніжны воз». Агучылі кнігу: Алена Сідарава, Крысціна Дробыш, Андрэй Мілюхін. Музыку стварыў Лёнік Паўлёнік.

Прэміі і адзнакі 2016 год — кніга стала лаўрэатам першай «Прэміі Цёткі» адразу ў двух намінацыях, «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» і «Найлепшае мастацкае афармленне». 2019 год — кніга ўвайшла ў ТОП-10 (паводле Еўрарадыё), якія варта чытаць дзецям па-беларуску.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Кнігі 2015 года Катэгорыя:Літаратурныя творы Беларусі Катэгорыя:Літаратурныя творы на беларускай мове Катэгорыя:Прэмія Цёткі Катэгорыя:Зборнікі і серыі Катэгорыя:Казкі