Індыянскі ўніверсітэт — Універсітэт імя Джона Перд’ю ў Калумбусе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Калумбус у штаце Індыяна, ЗША. На 2024 год запланаваны падзел універсітэта на дзве самастойныя ўстановы.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана ў 1970 годзе як філіял Індыянскага ўніверсітэта — Універсітэта імя Джона Перд’ю ў Індыянапалісе. Першапачаткова філіял не меў адзінага кампуса, замест гэтага праводзячы заняткі ў розных месцах па ўсім горадзе. Стары будынак аэрапорта быў ператвораны ў першы будынак кампуса ўніверсітэта, неўзабаве адрамантаваны для акадэмічнага выкарыстання і перададзены вучэльне ў 1985 годзе.

Структура Аддзяленне бізнесу Аддзяленне адукацыі Аддзяленне вольных мастацтваў Аддзяленне механічнай інжынерыі Аддзяленне навук пра здароўе Аддзяленне прыродазнаўчых навук Універсітэцкі каледж Ганаровыя праграмы

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны