Сусветны ўніверсітэт імя Джона Перд’ю () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова анлайн-адукацыі са статусам універсітэта, галоўная сядзіба якой фармальна знаходзіцца ў горадзе Індыянапаліс у штаце Індыяна, ЗША.
Агульная характарыстыка Вучэльня з’яўляецца часткай сістэмы Універсітэт імя Джона Перд’ю і спецыялізуецца на наданні анлайн-адукацыі.
Створаны ў 2018 годзе шляхам набыцця і рэбрэндынгу прыватнага камерцыйнага ўніверсітэта. Яго галоўная сядзіба юрыдычна для мэтаў акрэдытацыі знаходзіцца ў Індыянапалісе, а цэнтры падтрымкі ў інтэрнэце знаходзяцца ў Чыкага і Форт-Лодэрдэйле.
Універсітэт спецыялізуецца на навучанні працуючых дарослых, якія маюць жыццёвы вопыт і часта ўжо маюць пэўны досвед навучання ў каледжы ці ўніверсітэце.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны Катэгорыя:Індыянапаліс