Болаўскі дзяжаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Мансі ў штаце Індыяна, ЗША.

Агульная характарыстыка У 1917 годзе браты Люцыус Бол, Уільям Бол, Эдмунд Бол, Фрэнк Бол і Джордж Бол, прамыслоўцы і заснавальнікі аднайменнай карпарацыі, набылі Індыянскі нармальны інстытут і перадалі вучэльню і прылеглую зямлю штату Індыяна. Заканадаўчы сход штата Індыяна прыняў ахвяраванне вясной 1918 года, і 17 чэрвеня 1918 года ў вучэльню паступілі першыя 235 студэнтаў. Сёння ўніверсітэт прапануе каля 120 спецыяльнасцей бакалаўрыяту і 130 дадатковых напрамкаў навучання і больш за 100 спецыяльнасцей магістратуры, аспірантуры, сертыфікаваных і спецыялізаваных праграм навучання.

Структура Каледж камунікацый, інфармацыі і медыяў Каледж выяўленчага мастацтва Каледж здароўя Каледж прыродазнаўчых і гуманітарных навук Каледж архітэктуры і планавання Каледж бізнесу Каледж настаўнікаў

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны