Індыянскі дзяжаўны ўніверсітэт () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Тэрэ-Хот у штаце Індыяна, ЗША.
Агульная характарыстыка Індыянскі дзяжаўны ўніверсітэт быў заснаваны заканадаўчым сходам штата Індыяна 20 снежня 1865 года як Індыянская дзяжаўная нармальная школа ў Тэрэ-Хот. Яго размяшчэнне ў гэтым горадзе было забяспечана прыватным ахвяраваннем мясцовага мецэната. Яе асноўнай задачай была падрыхтоўка настаўнікаў пачатковай і сярэдняй школы.
Вучэльня прысудзіла сваю першую ступень бакалаўра ў 1908 годзе і першую ступень магістра ў 1928 годзе. У 1929 годзе Індыянская дзяжаўная нармальная школа была перайменавана ў Індыянскі дзяжаўны педагагічны каледж, а ў 1961 годзе была перайменавана ў Індыянскі дзяжаўны каледж у сувязі з пашырэннем місіі вучэльні. У 1965 годзе заканадаўчы сход штата Індыяна перайменаваў каледж у Індыянскі дзяжаўны ўніверсітэт як знак прызнання павелічэння колькасці студэнтаў і пашырэння колькасці прапанаваных праграм навучання.
Структура Каледж адукацыі Каледж бізнесу Каледж паслядыпломнай і прафесійнай адукацыі Каледж мастацтваў і навук Каледж інжынерыі і тэхналогій Каледж здароўя і навук аб чалавеку
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Індыяна
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Індыяны