Вісконсінскі ўніверсітэт у Рывер-Фолсе () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Рывер-Фолс у штаце Вісконсін, ЗША.

Агульная характарыстыка Вучэльня з'яўляецца часткай сістэмы Вісконсінскага ўніверсітэта і прапануе 40 праграм бакалаўрыяту і магістратуры. Кампус плошчай 91 га размешчаны на рацэ Кінікінік у даліне ракі Сент-Круа. Універсітэт мае 32 асноўныя будынкі і дзве лабараторныя фермы з агульнай плошчай 178 га зямлі. Ва ўніверсітэце таксама размяшчаецца Інстытут устойлівага грамадскага развіцця.

Структура Каледж сельскай гаспадаркі, харчавання і экалогіі Каледж мастацтваў і навук Каледж адукацыі, бізнесу і аховы здароўя

Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Вісконсін

Крыніцы

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Вісконсіна