Разня ў Кінду, таксама зверства ў Кінду — трагедыя, якая адбылася 11—12 лістапада 1961 года ў Кінду (Рэспубліка Конга-Леапольдвіль, былое Бельгійскае Конга), калі трынаццаць членаў экіпажаў двух італьянскіх самалётаў са складу місіі ААН былі забіты ўрадавымі войскамі.
Італьянскія авіятары пілатавалі двухматорныя транспартныя самалёты Fairchild C-119 Flying Boxcar 46-й авіябрыгады, якія базаваліся на аэрадроме Пізы.
Ход падзей Станам на лістапад 1961 года ў Конга працавалі два італьянскіх экіпажа C-119. Раніцай 11 лістапада яны вылецелі са сталічнага Леапольдвіля (цяпер Кіншаса) для забеспячэння невялікага малайзійскага гарнізона ААН, кантралюючага аэрадром недалёка ад Кінду.
Пасля 14:00 італьянцы дасягнулі пункта прызначэння. Тым часам сярод байцоў урадавага гарнізона Кінду распаўсюдзіліся чуткі, што сюды вось-вось дэсантуюцца падраздзяленні катангскіх сепаратыстаў. У гэтай сувязі італьянскую авіяцыю яны ўспрынялі як самалёты праціўніка. Да аэрапорта прыбылі 2000 кангалезскіх жаўнераў, якія меркавалі выбіць адтуль катангцаў. Малазійцы далі бой урадавым войскам, але былі хутка разгромлены. Італьянцы паспрабавалі забарыкадавацца ў будынку, пасля чаго іх затрымалі кангалезскія вайскоўцы.
Замежнікаў абвінавацілі ў пастаўках зброі сепаратыстамPrima pagina de La Nazione. Праўрадавыя сілы распаўсюдзілі чуткі пра тое, што італьянскія авіятары ляцелі ў бок Катангі і былі падманам вымушаныя прызямліцца ў Кінду персаналам дыспетчарскай вышкі; аднак як высветліў праз некалькі дзён спецыяльны карэспандэнт італьянскай газеты La Stampa Альберта Рончэ, дыспетчарская вышка выйшла са строю за некалькі месяцаў да падзейLuciano Scalettari "Finalmente lo stato si è ricordato di loro" .
У прыцемках палонных італьянскіх лётчыкаў расстралялі (адзін авіятар быў забіты раней днём пры няўдалых уцёках). Затым натоўп схапіў целы і парэзаў іх мачэтэ.
Забітых пахавалі ў двух доўгіх і цесных ямах на могілках Такалатэ, невялікай вёскі недалёка ад ракі Луалаба, на ўскрайку лесу. Рэшткі італьянцаў знайшлі ў лютым 1962 годаDenis Mack Smith, L'Italia del XX secolo vol VI 1961–1970, Rizzoli 1977.
Загінуўшыя Ніжэй прыведзены імёны членаў экіпажаўA table of comparison between Italian Air Force and USAF ranks can be found in Nicola Malizia's F-47 Thunderbolt, IBN, Rome, 2005.. Анарыа Дэ Лука, 25 гадоў; Філіпа Джавані, 42 гады (падчас Другой сусветнай вайны член экіпажа тарпеданосца Regia Aeronautica, быў у палоне ў амерыканцаў); Арманда Фабі, 30 гадоў; Джуліа Гарбаці, 22 гады; Джорджыа Ганэлі, 31 год; Антоніа Мамонэ, 28 гадоў; Мартана Маркачы, 27 гадоў; Нацарэна Квадрумані, 42 гады (раней служыў у Regia Aeronautica); Франчэска Пага, 31 год; Амедэа Пармеджані, 43 гады (былы баец 21-й групы Кача Regia Aeronautica, ветэран Рускай, Сіцылійскай і Італьянскай кампаній); Сільвестра Пасенці, 40 гадоў (ветэран Regia Aeronautica); Франчэска Паола Рэмоці, 29 гадоў; Нікола Стыльяні, 30 гадоўElena Mollica, Kindu, missione senza ritorno, He-Herald editore, 2008.
У 2007 годзе сваякам ахвяр была прысуджана кампенсацыя.
Рэакцыя 13 лістапада генерал войск ААН Віктар Лундула накіраваў у Кінду двух вайсковых чыноўнікаў у суправаджэнні двух афіцэраў-міратворцаў для расследавання інцыдэнту. Палкоўнік кангалезскай арміі Пакаса адмовіўся пусціць іх на месцы падзей і заявіў, што італьянцы збеглі з-пад варты яго салдат.
Пасля місія ААН узмацніла свой гарнізон у Кінду і неадкладна падрыхтавалася раззброіць кангалезскіх салдат. Навіна аб гэтай акцыі прывяла ў лютасць міністраў цэнтральнага ўрада. Прэм’ер-міністр Сірыл Адула правёў закрытае пасяджэнне, пасля якога асудзіў дзеянні міратворцаў і абвясціў іх камісію па расследаванні непатрэбнай.
Пазней Пакаса быў арыштаваны Лундулай, але вінаватыя ў забойствах так і не былі пакараныя.
Памяць У 1994 годзе забітыя былі ўзнагароджаны Залатым медалём «За баявую доблесць».
Ля ўваходу ў аэрапорт Леанарда да Вінчы ў Рыме ўсталяваны помнік ахвярам трагедыі. Яшчэ адзін усталяваны ў Пізе.
Заўвагі
Літаратура
Спасылкі Часовня памяти павших в Кинду (Пиза), Италия
Катэгорыя:Падзеі 12 лістапада Катэгорыя:Падзеі 11 лістапада Катэгорыя:Лістапад 1961 года Катэгорыя:Кангалезскі крызіс Катэгорыя:Масавыя забойствы