Алена Яўгенаўна Ніціеўская (нар. , г. Ташкент, Узбекістан) — беларускі архітэктар, спецыяліст у галіне горадабудаўніцтва, планіроўкі сельскіх населеных месцаў. Кандыдат архітэктуры (2002), дацэнт (2006).

Біяграфія Скончыла ў 1983 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура». Выкладае на кафедры «Горадабудаўніцтва» архітэктурнага факультэта БНТУ, дацэнт.

Навуковыя інтарэсы: ландшафтная архітэктура; горадабудаўніцтва.

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Аляксандрам Мікалаевічам Ніціеўскім.

Спасылкі

Катэгорыя:Горадабудаўнікі Беларусі