Ута Баленштэцкая (таксама Ута Наўмбургская; , верагодна 1000 — 23 кастрычніка, каля 1046) — маркграфіня, жонка Экехарда II, маркграфа Мейсена, Саксонскай Усходняй маркі і графа Хутыцы.
Сям’я Бацькі Уты (Оды) — Адальберт, маркграф Баленштэта, і Гіда, дачка графа Ода I Лужыцкага. У яе былі тры браты: Эзіка Баленштэцкі — граф, заснавальнік роду Асканіяў, Дзітрых — настаяцель царквы ў Баленштэце, Лудольф — манах манастыра Корвэй, і сястра Хацеха — настаяцельніца абацтва Гернродэ.
У архітэктуры У гістарычным цэнтры нямецкага гарадка Наўмбург (зямля Саксонія-Анхальт) знаходзіцца Наўмбургскі сабор. У заходняй частцы сабора на вышыні прыкладна трох метраў высяцца фігуры маркграфа Экехарда II і яго жонкі Уты — гэта адзіная скульптурная выява, якая дайшла да нас. Яе твар выпраменьвае чысціню і сілу.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Нямецкія прынцэсы Катэгорыя:Жонкі кіраўнікоў XI стагоддзя Катэгорыя:Асканіі