«Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» — ганаровае званне.

Ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» прысвойваецца высокапрафесійным юрыстам, якія бездакорна працуюць у дзяржаўных органах, адвакатуры, установах адукацыі, навукова-даследчых і іншых арганізацыях па спецыяльнасці пятнаццаць і больш гадоў і маюць вялікія заслугі ў забеспячэнні захавання законнасці і ўмацаванні правапарадку, абароне правоў і законных інтарэсаў грамадзян, фармаванні прававой дзяржавы, развіцці юрыдычных навук, падрыхтоўцы заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі

Почетные звания Республики Беларусь. Афіцыйны інтэрнет-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Статыстыка і спіс узнагароджаных // Сайт "Узнагароды беларусі"

Катэгорыя:Ганаровыя званні Рэспублікі Беларусь