Аперацыя «Зіндагі» — выратавальная аперацыя па вызваленні 41 рабочага, якія апынуліся заблакаваны ў тунэлі ў акрузе Утаркашы штата Утаракханд, Індыя.
12 лістапада 2023 года ў 5:30 па мясцовым часе ў ходзе будаўніцтва абвалілася частка тунэля Сілк’яра Бенд — Баркот. У пастцы апынуўся 41 рабочы. Будаўніцтва тунэля вяло Таварыства Navayuga Engineering Construction Limited (NECL) пад наглядам урадавай дзяржкампаніі National Highways and Infrastructure Development Corporation Limited (NHIDCL).
Урад штата неадкладна распачаў выратавальную аперацыю, у якой прынялі ўдзел шэраг дзяржаўных упраўленняў, у тым ліку сілы хуткага рэагавання штата, паліцыя штата, сапёры з Корпуса сапёраў індыйскай арміі, аддзел Шывалік з Арганізацыі прыгранічных дарог. Таксама былі прыцягнуты сілы шматлікіх прыватных арганізацый, уключаючы аўстралійскіх спецыялістаў па тунэлях Арнольда Дыкса і Крыса Купера. Таксама была праведзена кансультацыя з удзельнікамі выратавання школьнікаў з затопленай у 2018 годзе пячоры Тхамлуангнангнан у Тайландзе.
28 лістапада ратавальнікам удалося прабіцца да рабочых і працягнуць да іх трубу. Іх эвакуіравалі па адным на насілках, працэс заняў некалькі гадзін. У 20:50 па мясцовым часе ўрад штата пацвердзіў, што ўсе рабочыя былі паспяхова эвакуіраваны.
Заўвагі
Катэгорыя:Катастрофы 2023 года Катэгорыя:2023 год у Індыі Катэгорыя:Лістапад 2023 года