БКГ2 — беларускі грузавы аднасекцыйны электравоз пераменнага току. Вырабляецца на Датунскім лакаматывабудаўнічым заводзе (КНР).
З’яўляецца адаптацыяй кітайскага электравоза серыі HXD2, які, у сваю чаргу, быў распрацаваны Датунскім заводам сумесна з кампаніяй Alstom на аснове наяўнага электравоза Alstom Prima 47000 (электравозы дадзенай серыі эксплуатуюцца ў Марока і Францыі).
Магутнасць — 7200 кВт, канструкцыйная хуткасць — 120 км/г.
Усяго станам на сярэдзіну 2017 года выпушчана 18 электравозаў БКГ2.
Станам на ліпень 2020 года ўсе электравозы дадзенай мадэлі прыпісаны да ТЧ-3 Баранавічы.
Заўвагі
Катэгорыя:Электравозы Беларусі