Мішэль Рывазі (; , Мантэлімар, дэпартамент Дром, рэгіён Рона — Альпы, Францыя — , , Бельгія) — французскі палітычны дзеяч, дэпутат Еўрапейскага парламента (2009—2023) ад партыі «Экалогія Еўропы — Зялёныя». Адзін з лідараў Грынпіс у Францыі.
Біяграфія Мішэль нарадзілася 9 лютага 1953 года ў горадзе Мантэлімар дэпартамента Дром, рэгіёна Рона — Альпы Францыі. Скончыла Вышэйшую нармальную школу ў Ліёне. Перш чым заняцца палітыкай, выкладала біялогію ва Універсітэцкім інстытуце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў.
Экалагічная і палітычная дзейнасць у Францыі У 1986 годзе Мішэль Рывазі заснавала Незалежную інфармацыйна-даследчую камісія па радыеактыўнасці (CRIIRAD) пасля Чарнобыльскай катастрофы.
З 1997 па 2002 год Рывазі была членам Нацыянальнага сходу ад 1-й выбарчай акругі Дрома. Працаваа ў камітэце па абароне. Першапачаткова была членам Сацыялістычнай партыі (2002—2003), але потым перайшла да партыі «Зялёных» (2005—2009).
З верасня 2003 года па лістапад 2004 года Мішэль Рывазі займала пасаду дырэктара Грынпіс у Францыі.
Еўрапарламенцкая дзейнасць (2009—2023) У 2009 годзе партыя «Зялёныя» абралі Мішэль Рывазі, якая на той час была памочнікам мэра Валанса і членам Генеральнага савета Дрома, узначаліць спіс «Экалогія Еўропы» на выбараў у Еўрапарламент ад Францыі ў 2009 годзе. У Паўднёва-Усходняй выбарчай акругі кааліцыя «Экалогія Еўропы» набрала 18,27 % галасоў выбаршчыкаў, што дало 3 мандата ў Еўрапараменце, у тым ліку для Мішэль Рывазі. У складзе Еўрапарламента Мішэль Рывазі ўвашла ў Камітэт па прамысловасці, даследаваннях і энергетыцы, дзе працаваал да 2014 года. З 2010 па 2011 год працавала дакладчыкам у Еўрапарламенце па мерах каардынацыі еўрапейскага адказу на крызісы ў галіне аховы здароўя, такія як пандэмія грыпу 2009 года.
На выбарах у Еўрапарламент ад Францыі ў 2014 годзе Мішэль зноў узначаліла кааліцыю «Экалогія Еўропы», якая набрала 8,95 % галасоў выбаршчыкаў і атрымала толькі 6 мандатаў. У новым складзе Еўрапарламента Рывазі ўвайшла ў Камітэт па навакольным асяроддзі, грамадскай ахове здароўя і бяспекі харчовых прадуктаў, а ў 2018 годзе ўваходзіла ў Спецыяльны камітэт Еўрапейкага саюза працэдур дазволу на пестыцыды.
На выбарах у Еўрапарламент ад Францыі ў 2019 годзе Рывазі была другой у спісе кааліцыі «Экалогія Еўропы — Зялёныя», якая набрала 13,48 % галасоў выбаршчыкаў і атрымала ўжо 13 мандатаў. Мішэль Рывазі пачала працаваць ў Камітэце па развіцці і Камітэце па кантролі бюджэту. У 2020 годзе ўвайшла ў Спецыяльны камітэт па барацьбе з ракам. З 2021 года яна ўваходзіла ў дэлегацыю парламента на Канферэнцыі аб будучыні Еўропы.
Палітычная пазіцыя У лютым 2019 года Рывазі была адным з 4 членаў Еўрапарламента ад Зялёных, якія былі часова арыштаваны пасля ўварвання на авіябазу Кляйнэ Брагель у знак пратэсту супраць прысутнасці ядзерных бомбаў B61 ЗША на еўрапейскіх самалётах.
Выступала супраць запланаванага газаправода MidCat, які павінен быў прайсці праз горы Пірэнеі на мяжы Іспаніі і Францыі, і падвоіць аб’ём газу.
Мішэль Рывазі называла сябе «скептыкам адносна вакцынацыі». Была заўзятым прыхільнікам альтэрнатыўнай медыцыны і гамеапатыі.
Падчас пандэміі COVID-19, у ліпені 2021 года параўнала абвешчанае прэзідэнтам Францыі Э. Макронам падаўжэнне тэрміна дзеяння медыцынскіх прапускоў з апартэідам, што выклікала спрэчкі сярод як сярод левых палітыкаў, так і сярод саміх «Зялёных». У 2021 годзе яна двойчы прымала ўдзел у відэаканферэнцыях Reinfo Covid, якія абвяшчалі сябе ў якасці ченаў «Незалежнага навуковага савета». На канферэнцыях гаварылася аб «непразрыстасці еўрапейскіх кантрактаў на вакцыны».
Даклад аб кулуарных дамоўленасцях старшыні Еўракамісіі і Pfizer У красавіку 2021 года газета The New York Times дзякуючы «злітым» тэкставым паведамленням расказала пра канфідэнцыйныя і таемныя перамовы прэзідэнта Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен з прадстаўнікамі менеджменту Pfizer. Па выніках перагавораў было заказана больш доз і па больш (на 25 %) высокай цане.
Незадоўга да сваёй смерці Мішэль Рывазі ініцыявала расследаванне аб лабіраванні інтарэсаў кампаніі Pfizer прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен. У вядомай грамадскасці часткі расследавання гаворыцца, што муж У. фон дэр Ляен, Хайка, з’яўяецца медыцынскім дырэктарам кампаніі Orgenesis Inc., якая атрымоўвала грошы ад Еўракамісіі, удзельнічае ў размеркаванні грантаў і звязана з вакцыянаваннем і самой Pfizer.
15 снежня 2023 года Мішэль Рывазі запланавала даклад у Еўрапарламенце, падчас якога яна збіралася абвясціць вынікі расследавання і перадаць у прэсу копіі дакументаў.
Але 29 лістапада 2023 года Мішэль Рывазі памерла ад сардэчнага прыступу на працоўным месцы. Сваякі Мішэль адзначаюць, што праблем з сэрцам у еўрадэпутата ніколі не было, а за некалькі дзён да смерці яна прайшла поўнае медыцынскае абследаванне, якое таксама не выявіла ніякіх праблем.
Крыніцы
Катэгорыя:Палітыкі Францыі Катэгорыя:Дэпутаты Еўрапарламента ад Францыі Катэгорыя:Жанчыны-палітыкі