Іква — рака ва Украіне правы прыток Стыра (басейн Дняпра). Даўжыня — 155 км, плошча басейна — 2250 км².

Гідраграфія Бярэ пачатак з крыніц каля сяла Чэрныця (Бродыўскі раён), у Крамянецкіх гарах, цячэ па Валынскім узвышшы. Даліна ракі ў вярхоўі карытападобная, з крутымі схіламі, ніжэй шырыня яе перавышае 5 км. Пойма пераважна двухбаковая, месцамі забалочаная, ад 100—200 да 650 м. Рэчышча слабазвілістае, на асобных участках зарэгуляванае сажалкамі і вадасховішчамі. Ухіл ракі 0,89 м/км. Асноўны прыток — Тартацька (справа).

Жыўленне мяшанае, пераважна снегавое. Замярзае ў пачатку снежня, ускрываецца ў пачатку сакавіка.

У басейне ракі створаны меліяратыўныя сістэмы. На рацэ горад Дубна.

Літаратура Коротун І. М. Іква // Географічна енциклопедія України: у 3 т. / редколегія: О. М. Маринич (відпов. ред.) та ін. Т. 2 — К.: «Українська радянська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1990.

Катэгорыя:Басейн Стыра Катэгорыя:Рэкі Львоўскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Ровенскай вобласці Катэгорыя:Рэкі Цярнопальскай вобласці