МАЗ-516 — савецкі буйнатанажны грузавы аўтамабіль, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе. Створаны на базе МАЗ-500 як мадыфікацыя з пад’ёмнай трэцяй воссю (колавая формула — 6х2). Выпускаўся невялікімі партыямі ў 1969—1980 гады.

Гісторыя Ідэя стварэння гэтай мадыфікацыі ўзнікла пасля паездкі галоўнага канструктара МАЗ М. С. Высоцкага ў Фінляндыю. У гэтай краіне дзейнічала абмежаванне восевых нагрузак (8 т), якому МАЗ-500 не адпавядаў. Каб павысіць эфектыўнасць выкарыстання машын, грузавік абсталявалі трэцяй невядучай воссю, якую падчас руху паражняком можна было б падняць з дапамогай пнеўмагідраўлічнага прывада. Такая машына атрымала абазначэнне МАЗ-516 і стала першай трохвосевай мадыфікацыяй у сямействе МАЗ-500.

Выпуск пачалі ў 1969 годзе. Выпушчана 65 асобнікаў МАЗ-516. У чэрвені 1973 года былі выраблены першыя машыны мадэрнізаванай версіі МАЗ-516Б, якая адрознівалася больш магутным рухавіком і большай на 1,5 тоны грузападымальнасцю. Было выпушчана 1111 машын МАЗ-516Б.

Канструкцыя Па большай частцы вузлоў МАЗ-516 уніфікаваны з базавай мадэллю сямейства — МАЗ-500. Асноўныя адрозненні — даўжэйшыя рама і грузавая платформа, іншая задняя падвеска і дадатковая вось з гідраўлічным прывадам падымання. Гэтая вось узята ад паўпрычэпа МАЗ-5232В. Яна прадстаўляе сабой бэльку з трубы з прываранымі рысорнымі пляцоўкамі і тармазнымі супартамі. Для вывешвання служыць гідраўлічная прылада з прывадам ад помпы гідраўзмацняльніка рулявога кіравання і механічным захватам, які фіксуе вось у вывешаным становішчы. Кіраванне механізмам ажыццяўляецца з дапамогай пнеўмакрана, які размешчаны ў кабіне на шчытку прыбораў. Каб апусціць вось, ручка крана паварочваецца налева. Калі трэба падняць вось — направа.

Таксама МАЗ-516 мае дадатковы паліўны бак.

Тэхнічныя характарыстыкі МАЗ-516 МАЗ-516Б Грузападымальнасць, кг 14000 14500 Маса без нагрузкі, кг 8800 9050 Размеркаванне падрыхтаванай масы па восях, кг на пярэднюю вось 3600 3850 на заднюю цялежку 5200 Дапушчальная маса аўтамабіля, кг 23525 23700 Размеркаванне поўнай масы па восях, кг на пярэднюю вось 5525 5700 на заднюю цялежку 18000 Кабіна трохмесная, суцэльнаметалічная Кузаў металічная платформа з драўлянай падлогай Рухавік ЯМЗ-236, дызельны, чатырохтактны, шасціцыліндравы, V-падобны ЯМЗ-238, дызельны, чатырохтактны, васьміцыліндравы, V-падобны Аб’ём, л 11,15 14,86 Магутнасць 180 к.с. пры 2100 аб/хв 240 к.с. пры 2100 аб/хв Максімальны круцільны момант 666,8 Нм пры 1500 аб/хв 882,6 Нм пры 1500 аб/хв Каробка перадач механічная, 5-ступеньчатая Перадатачныя лікі I – 6,17; II – 3,40; III – 1,79; IV – 1,00; V – 0,73; задні ход – 6,43 I – 5,26; II – 2,90; III – 1,52; IV – 1,00; V – 0,65; задні ход – 5,48 Галоўная перадача цэнтральная, адзінарная, з планетарнымі рэдуктарамі ў колах. Перадатачны лік: 7,24 Счапленне двухдыскавае, сухое Тармазы нажны барабанны, на ўсе колы, з пнеўматычным прывадам ручны барабанны, размешчаны на фланцы вядучай шасцярні вядучага моста, з механічным прывадам Рулявы механізм тыпу «шруба-гайка», з гідраўзмацняльнікам Падвеска пярэдняя на дзвюх падоўжных паўэлептычных рысорах, з гідраўлічнымі тэлескапічнымі амартызатарамі двухбаковага дзеяння задняя балансірная, на чатырох падоўжных паўэлептычных рысорах Шыны 11,00-20 Максімальная хуткасць, км/г 85 Запас паліва два бакі 200 л і 100 л 350 л Расход паліва, л/100 км 30

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

516